Праект закону быў унесены ў Палату прадстаўнікоў 9 сьнежня 2013 году.
Паводле зьменаў, ваеннай пагрозай для Беларусі прызнаецца акт вайсковай агрэсіі супраць дзяржавы-ўдзельніцы АДКБ. Як паведаміў міністар абароны Юры Жадобін, гэтая папраўка абгрунтоўваецца ўдзелам Беларусі ў АДКБ і абавязаньнямі, якія адпавядаюць статуту АДКБ і дамове аб стварэньні Саюзнай дзяржавы.
Паводле новага законапраекту, на пэрыяд увядзеньня вайсковага стану ўстановы будуць абавязаныя праводзіць пераарыентацыю на вытворчасьць прадукцыі, неабходнай для патрэбаў абароны; на патрабаваньне дзяржаўных органаў прыпыняць працэдуры эканамічнай няздатнасьці; адмяняць зьмяненьне формаў уласнасьці ці прыпыненьне сваёй дзейнасьці.
На пэрыяд увядзеньня ваеннага становішча замацоўваецца забарона на ўтварэньне новых палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, выпуск сродкаў масавай інфармацыі, за выключэньнем тых, якія вызначаныя адмысловым сьпісам, складзеным Міністэрствам інфармацыі.