Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Крысьціна Вітушка: «Свабода пачынаецца ў сям’і»


Крысьціна Вітушка: Важна ведаць, што ў нас ёсьць свая мова
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:16 0:00

Крысьціна Вітушка: Важна ведаць, што ў нас ёсьць свая мова (ВІДЭА)

Яна кіруе аддзелам у буйным беларускім банку, робіць сайт «Нашы дзеткі», ладзіць нацыянальныя сьвяты, дамагаецца ідэальнае школы для свайго сына і ўсюды і з усімі гаворыць па-беларуску. Банкірка і грамадзкая дзяячка Крысьціна Вітушка — гераіня новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Я нарадзілася ў Нямеччыне, дзе на той час працавалі мае бацькі. Бацька мой паходзіць з Заходняй Украіны, мама — з Заходняй Беларусі. Бабулі з абодвух бакоў былі ў свой час сасланыя. Ну, і нягледзячы на тое, што жылі мы далёка ад Беларусі і Ўкраіны і рэдка прыяжджалі да сваякоў, але бацькі ўвесь час паўтаралі, што гэта важна — ведаць, што ў нас ёсьць свая мова, і мы яе мусім калісьці вывучыць. Мы — ня рускія.

У Беларусь я трапіла ў сярэдзіне дзявятае клясы ў цалкам беларускамоўнае асяродзьдзе ў вёску Перхавічы Баранавіцкага раёну. Беларускамоўная школа, беларускамоўная вёска.
Ніхто не рабіў нам ніякіх зьніжак на тое, што мы нечага не разумеем.


Ніхто не рабіў нам ніякіх зьніжак на тое, што мы нечага не разумеем. Здагадваліся, пра што ідзе гаворка. Вучыліся, прычым вучыліся выдатна. Праўда, беларуская мова, безумоўна, давалася складана, і на дыктоўках мая настаўніца рабіла стаўкі: ці напішу я з колькасьцю памылак менш за сто. Калі было менш за сто — крута. Гэта я навучылася адрозьніваць, дзе заканчваецца адно слова і пачынаецца другое.

Потым пераехалі мы ў Баранавічы, і я пайшла ў спэцыялізаваную матэматычную школу. Школа была ўжо расейскамоўная, але ў нас быў такі настаўніцкі шахматны клюб, сябры якога насілі на пінжаках бел-чырвона-белыя значкі. Яны не імкнуліся паразважаць, як жа цяжка беднай дзяўчынцы, што прыехала здалёк і, напэўна, тут нічога не разумее, а проста былі побач, падтрымлівалі і назіралі, як ішоў гэты натуральны працэс вывучэньня мовы, культуры.
Я цалкам перайшла на беларускую мову, і ў інтэрнаце рабілі стаўкі, колькі я працягну — тыдзень, два, месяц? Але я з тых часоў «не саскочыла» з мовы.


Потым я паступіла на мэханіка-матэматычны факультэт БДУ, без іспытаў як мэдалістка. І ён выявіўся беларускамоўным.

Ішоў 1996-ты. Пад вокнамі ўнівэрсытэту адбываліся ўсе падзеі. Заставацца ўбаку было немагчыма. Я хадзіла і спадзявалася, што зараз вось нехта пазнаёміцца і са мной і ў мяне зьявіцца таварыства блізкіх людзей. Ужо хацелася размаўляць з кімсьці пра тое, што хвалюе. Але ніхто са мной не знаёміўся, то давялося браць справу ў свае рукі.

Я цалкам перайшла на беларускую мову, і ў інтэрнаце рабілі стаўкі, колькі я працягну — тыдзень, два, месяц? Але я з тых часоў «не саскочыла» з мовы.

Нешта рэальнае ў Беларусі робяць асобы. Не грамадзкія арганізацыі, а асобы. Калі камусьці прыватна нешта трэба — гэта будзе зроблена. Чалавек знойдзе сабе паплечнікаў, знойдзе матэрыялы, мэтады, сродкі і зробіць найлепшым чынам.
Свабода пачынаецца ў сям’і. І калі пэўныя каштоўнасьці ёсьць, іх павінны падзяляць твае блізкія людзі: і бацькі, і браты ды сёстры, і твае дзеці.


Цяпер ну хіба што адзіная мая грамадзкая арганізацыя — гэта бацькоўскі камітэт у гімназіі, у які я ўкладаю ўвесь час, які маю, раблю па максымуме і стараюся. Ганаруся тым, што я тут не адна, што вакол усе бацькі менавіта такім чынам ставяцца. Мы — максымалісты, мы — пэрфэкцыяністы. Але і маем вынікі. Адчуваем сябе ў гімназіі гаспадарамі і маем тую навучальную ўстанову, якую ў ідэале хацелі б мець.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»


У мяне, напэўна, мянялася разуменьне таго, што для мяне свабода, але заўсёды гэта была нейкая абсалютная каштоўнасьць. Напэўна — гэта яшчэ з раньняга дзяцінства, таму што бацькі мне ніколі, па вялікім рахунку, нічога не забаранялі. Яны выпрабоўвалі мяне, я выпрабоўвала іх, але гэта была свабода, якая выхавала пэўную адказнасьць.

І свабода — гэта тая абсалютная свабода, якая павінна быць ва ўсіх навокал, каб чалавек, разумеючы, што ён мае свабоду, усьведамляў і адказнасьць за тое, што адбываецца. Каб не было такіх «адмазак», што дзіцё кажа мне «Папа, здравствуй!», таму што ў нас ня той дзяржаўны лад і ўвогуле мы яшчэ не перамаглі дыктатуру і зямля ня той формы, якой бы хацелася. Не, гэта — твая свабода.

Свабода пачынаецца ў сям’і. І калі пэўныя каштоўнасьці ёсьць, іх павінны падзяляць твае блізкія людзі: і бацькі, і браты ды сёстры, і твае дзеці.
Свабода — гэта адчуваньне сябе гаспадаром сытуацыі і гаспадаром сьвету, у якім ты жывеш.

Свабодны чалавек свае каштоўнасьці горда нясе. Ім ганарацца і ягоныя каштоўнасьці падзяляюць яго сямейнікі перш за ўсё. А далей гэтае кола пашыраецца. Гэта суседзі, прадавачкі ў крамах, якія пазнаюць, вітаюцца і ведаюць, як сказаць «прабачце!» і як сказаць «дзякуй!». Хаця б вось так мінімальна. Гэта кола людзей, якія, убачыўшы твой фатаздымак у газэце, будуць паказваць усім-усім і казаць, што яны ведаюць гэтага чалавека, бо ён да іх у паліклініку прыходзіць раз на месяц.

Свабода — гэта адчуваньне сябе гаспадаром сытуацыі і гаспадаром сьвету, у якім ты жывеш. Робіш тое, што ты лічыш мэтазгодным, і яно робіцца так, як, ты лічыш, яно павінна рабіцца«.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG