Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША працягнулі санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэньня


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў у аўторак, што падаўжае яшчэ на год дзеяньне санкцый у дачыненьні да беларускіх афіцыйных асоб і іншых, адказных за ўціск дэмакратычных свабодаў у краіне.


Першапачаткова гэты ўказ быў падпісаны ў 2006 годзе тагачасным прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым пасьля выбараў у Беларусі, якія адбыліся ў сакавіку. ЗША і міжнародныя назіральнікі ацанілі вынік тых выбараў, дзе Аляксандр Лукашэнка перамог у трэці раз, як сфальшаваны.

Пасьля таго Лукашэнка быў пераабраны яшчэ раз у 2010 годзе. Заходнія назіральнікі лічаць гэтыя выбары таксама несапраўднымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG