Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: Мы не адмаўлялі маладафронтаўцам у візах


Міністэрства замежных спраў Польшчы ў адказ на пытаньне Радыё Свабода заявіла, што польская амабасада не адмаўляла ў візах актывістам «Маладога фронту».

«Гэтыя людзі папрасілі візы ў VIP-рэжыме, а павінны падаць дакумэнты ў звычайным рэжыме, пра што былі праінфармаваныя консулам. Няма ніякіх перашкод, каб актывісты падалі свае заяўкі ва ўстаноўленым парадку,» — гаворыцца ў адказе прэсавай службы польскага МЗС.

Адзін зь лідэраў Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч раней паведаміў Радыё Свабода, што каля дзесяці маладафронтаўцаў атрымалі ў польскай амбасадзе ў Менску адмову ў шэнгенскіх візах.

Ён адзначыў, што заявы на візу нават не разглядалі, а выклікалі міжнароднага сакратара і сказалі, што візаў ня будзе.

У польскага боку былі дзьве прэтэнзіі — «што „Малады Фронт“ уважае Бандэру за нацыянальнага героя Ўкраіны, а таксама ўлічваючы пазыцыю гарадзенскіх маладафронтаўцаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG