Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 23 красавіка: Сусьветны дзень кніг і аўтарскага права, канцэрт «Троіцы»


Іван Кірчук, лідэр гурту «Троіца»
Іван Кірчук, лідэр гурту «Троіца»

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сусьветны дзень кніг і аўтарскага права.

У Менску, у Белдзяржфілярмоніі адбудзецца канцэрт да 15-годзьдзя этна-гурту «Троіца». Пачатак а 19-й гадзіне.

Візыт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Японію.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права і герб.

1794 — утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

1917 — спэктаклямі «Паўлінка» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» Элізы Ажэшкі ў Менску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі.

1985 — Савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў упершыню абвясьціў пра пачатак перабудовы — праграму палітычных і эканамічных рэформаў у СССР.

2007 — утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачаньня «Белсат»

У гэты дзень нарадзіліся:

1564 — Уільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт.
Памёр Шэксьпір таксама 23 красавіка ў 1616 годзе.

1886 — Зьмітрок Бядуля, беларускі пісьменьнік.

1891 — Сяргей Пракоф’еў, расейскі кампазытар.

1904 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.

1934 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык.

1940 — Віктар Казько, беларускі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі:

1616 — Мігель Сервантэс, гішпанскі пісьменьнік

1923 — Ігнат Канчэўскі (псэўд. Ігнат Абдзіраловіч), паэт, філёзаф, публіцыст.

1991 — Дзьмітры Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, выдавец.

2004 — Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт

2007 — Барыс Ельцын, прэзыдэнт Расеі.
ЦЫТАТА ДНЯ

Зьняможаны, малю ратунку ў сьмерці,
Бо ходзіць варты долі ў жабраках,
І ўсё як ёсьць нікчэмнасьць прагне сьцерці,
І вера ўся ў зьнявераных руках,

І ганьбу пакрывае пазалота,
І цноту грубасьць на таргі вядзе,
І слаўная зьняслаўлена істота,
І сілу немач сьсільвае ў бядзе,

І затыкае рот мастацтву ўлада,
І цёмны вучыць, як зьнябыць імглу,
І праўда быць прасьцячкай шчырай рада,
І гожнае добро слугуе злу.

Зьняможаны, зірнуў бы ў вочы сьмерці,
Ды як любоў самотна жыцьме ў сьвеце?


Шэкспір, 66 санэт у перакладзе Рыгора Барадуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG