Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая расейская мяжа «з улікам Крыма»


Расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў пачаць уладкаваньне дзяржаўнай мяжы паміж Расеяй і Ўкраінай з улікам анэксіі Крыма і Сэвастопалю.

Кабінэт міністраў Расеі зацьвердзіў былога кіраўніка канцэрну «Калашнікаў» Канстанціна Бусыгіна на пасаду кіраўніка Фэдэральнага агенцтва па ўладкаваньні дзяржаўнай мяжы.

«Першым даручэньнем, якое даў старшыня ўраду новаму кіраўніку Росмяжы Канстанціну Бусыгіну, стала даручэньне неадкладна прыступіць да ўладкаваньня дзяржаўнай мяжы паміж РФ і Украінай з улікам уваходжаньня Крыма і Севастопаля ў склад РФ», — паведаміла Натальля Цімакова, прэсавая сакратарка Мядзьведзева.

Яна таксама дадала, што Бусыгін ў бліжэйшы час вылеціць у Крым, перадае УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG