Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі заявіў пра пагрозу Беларусі з боку Расеі


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі

Пра наяўнасьць такой пагрозы міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сказаў у інтэрвію амэрыканскаму выданьню Washington Post.

Пра наяўнасьць такой пагрозы міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сказаў у інтэрвію амэрыканскаму выданьню Washington Post.

«Расія абвясьціла сябе рэвізіянісцкай сілай, гатовай зламаць палітычны і прававы кансэнсус, ўсталяваны пасьля Другой сусьветнай вайны і пасьля заканчэньня „халоднай вайны“. Вось чаму ўсё так занепакоеныя. Краіны, якія павінны быць больш за ўсіх устурбаваныя тым, што яны чуюць ад Крамля, гэта краіны, якія маюць вялікія расейскамоўныя мяншыні. Гэта Казахстан, Беларусь і Латвія. Але першае, што мы павінны зрабіць, гэта ўсьвядоміць стан бясьпекі ў Эўропе і пазбавіцца постмадэрнісцкіх ілюзіяў наконт таго, што канфлікт неймаверны» — заявіў польскі міністар у інтэрвію Washington Post.

Ён нагадаў, што Уладзімер Пуцін і раней казаў пра свае экспансіянісцкія пляны.

«Прэзыдэнт Пуцін падчас саміту НАТО ў Бухарэсьце ў 2008 годзе казаў пра Ўкраіну, як пра штучную дзяржаву, зьлепленую з кавалкаў іншых дзяржаваў. А днямі мы атрымалі ліст ад віцэ-сьпікера расейскай Думы Уладзімера Жырыноўскага з прапановай Польшчы далучыць да сябе 5 абласьцей Украіны. Ён паслаў аналягічныя лісты ўрадам Вугоршчыны і Румыніі з тэрытарыяльнымі прапановамі да іх».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG