Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве затрымалі шпіёна, які маскіраваўся пад жабрака


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

У Харкаве паблізу Ўнівэрсітэту паветраных сілаў імя Івана Кажадуба па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі мужчыну.

Пра гэта УНІАН паведаміў начальнік Рэгіянальнага медыя-цэнтра Мінабароны Ўкраіны Дзьмітры Гарбуноў.

Паводле зьвестак Гарбунова, чалавек пад выглядам жабрака, сноўдаўся непадалёк карпусоў Харкаўскага ўнівэрсытэту паветраных сілаў. Вайсковы патруль заўважыў, што кепска апрануты мужчына сярэдняга ўзросту зазіраў за плот навучальнай установы, пастаянна даставаў сшытак і рабіў нейкія нататкі.

Паводзіны жабрака падаліся падазронымі.

Падчас размовы з вайскоўцамі чалавек стаў нэрвавацца і ўжываць адмысловыя тэрміны, якія не ўласьцівыя бадзяжніку.

Патрульныя выклікалі міліцыю.

Супрацоўнікі МУС знайшлі ў жабркака паперы, у якіх рукой былі пазначаныя ахоўныя аб’екты інфраструктуры вайсковай навучальнай установы. У яго таксама знайшлі мапу Харкава.

Жабрака затрымалі і перадалі супрацоўнікам вайсковай контрвыведкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG