Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорка пра «гарадзенскіх партызанаў»: На Гарадзеншчыне так не гавораць


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

Паводле мовазнаўцы, «беларускія партызаны з Горадні» гавораць з расейскім акцэнтам

На Youtube зьявілася відэа, на якім «беларускія партызаны з Горадні» падтрымалі гэтак званае народнае апалчэньне паўднёвага ўсходу Ўкраіны. Гавораць яны, праўда, з расейскім акцэнтам.

Мовазнаўца Вінцук Вячорка кажа, што «партызанаў» выдае мова:

«Першае ўражаньне — маўленьне ня надта начытанага чалавека. Што да вымаўленьня — яно невыразнае. Ёсьць «оканьне»: югО-вОстока, бОроться. Аднак «шо» сьведчыць, што хлопец не з Падмаскоўя (і ня з Волагды). Калі ён зь Беларусі, то на ягонае вымаўленьне ўплывалі нейкія расейскія ўзоры».

На відэа людзі ў камуфляжы і касках, з закрытымі тварамі, на фоне лесу і чырвона-зялёнага сьцяга заяўляюць, што ворагу на гэтай зямлі месца няма.

«Зьвяртаемся да войскаў паўднёвага ўсходу і самогм паўднёвага ўсходу. Запомніце: мы, Беларусь, з вамі, Расея таксама з вамі. Ня верце хлусьлівым СМІ і ўсім, што там гавораць. Мы будзем змагацца супраць бандэраўцаў разам з вамі, плячом да пляча. А вы трымайцеся там», — гаворыцца ў паведамленьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG