Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпічрайтэр Алянда сышоў у адстаўку з-за раскошы


Франсуа Алянд
Франсуа Алянд
Памочнік прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда сышоў у адстаўку ў сувязі з абвінавачваньнямі ў канфлікце інтарэсаў і выкарыстаньні службовага становішча ў асабістых мэтах

Акіліна Марэла (Aquilino Morelle) узначальваў у Елісейскім палацы ўправу па сувязях з грамадзкасьцю, паведамляе Інтэрфакс.

Менавіта ён пісаў большасьць тэкстаў выступаў для французкага прэзыдэнта.

Раней французкія мэдыі абвінавацілі Марэла ў тым, што падчас працы ў Міністэрстве па сацыяльных пытаньнях ён лябіяваў інтарэсы буйных фармацэўтычных кампаній, ня маючы на тое дазволу.

Таксама памочніка Алянда абвінавацілі ў выкарыстаньні свайго службовага становішча ў асабістых мэтах.

Паведамленьні аб яго жыцьці «на шырокую нагу» ў пэрыяд узмацненьня жорсткасьці выдаткаў ураду выклікалі абурэньне сярод французаў.

Марэла вырашыў сысьці ў адстаўку, каб адстойваць сваю невінаватасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG