Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыедзе Міхась Кукабака


Міхаіл Кукабака
Міхаіл Кукабака

24 красавіка ў Менску адбудзецца публічная сустрэча зь Міхасём Кукабакам. Вядомы дысыдэнт-антысаветчык, праваабаронца і публіцыст упершыню за 15 гадоў прыедзе на радзіму.

Сустрэчу ладзіць праваабарончы цэнтар «Вясна».

Міхась Кукабака — беларускі й савецкі праваабаронца, палітычны вязень, аўтар публіцыстычных матэрыялаў, якія ў 1970–1980-я распаўсюджваліся праз самвыдат і замежныя радыёстанцыі.

Жыве ў Маскве, працуе ў Маскоўскай Хэльсынскай групе.

Міхаіл Кукабака нарадзіўся і рос у Бабруйску, пяць гадоў выхоўваўся ў дзіцячым доме. 16-гадовым выпускніком рамеснага вучылішча быў пасланы ў Сыбір на «будоўлю камунізму». Пасьля войска — а служыў у Забайкальлі і на Далёкім Усходзе — жыцьцё закідвала яго ў розныя рэгіёны Савецкага Саюзу: Узбэкістан, Казахстан, Украіну, Расею. Горадам, дзе пачалася яго актыўная дысыдэнцкая дзейнасьць, называе Кіеў — там здарыўся і першы выклік у КДБ. Упершыню быў арыштаваны ў 1970 годзе, калі жыў ва Ўладзімірскай вобласьці. З тых часоў пачалася яго турэмна-лягерная эпапэя.

За амаль 17 гадоў зьняволеньня Міхась Кукабака тройчы быў ізаляваны ў вар’ятні. Ён стаў ахвярай выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычных мэтах.

У 1991 годзе Міхася Кукабаку рэабілітавалі.

У сакавіку 2006 году ён спрабаваў азнаёміцца з экспэртным заключэньнем па сваёй справе за 1970 год, але безвынікова.

У 2007 годзе яму дазволілі часткова азнаёміцца з матэрыяламі першай крымінальнай справы, але пераважна інфармацыя заставалася пад грыфам «сакрэтна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG