Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах Украіны стыхійна ўтвараюцца «народныя апалчэньні» супраць сэпаратыстаў


Сэпаратызму на Кіраваградчыне няма і ня будзе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:52 0:00
Наўпроставы лінк

Сэпаратызму на Кіраваградчыне няма і ня будзе

У Кіраваградзе стварылі аб’яднаньне «Народнае апалчэньне». У яго склад увайшлі прадстаўнікі Самаабароны Майдану, вэтэраны сілавых структураў, а таксама чальцы казачых, спартовых арганізацыяў. Яны выказалі гатоўнасьць супраціўляцца ў выпадку спробаў адарваць свой край ад Украіны.

Пра тое, што Кіраваград ёсьць каму абараняць ад сэпаратыстаў, заявілі сёньня ўдзельнікі мітынгу на плошчы Герояў Майдану.

Калі спатрэбіцца, абараняць сваю зямлю менавіта ў структуры «Народнага апалчэньня» будуць мужчыны, якія ня трапілі пад агульную мабілізацыю, аднак яны адчуваюць, што маюць дастаткова фізычных сілаў на абарону. Зараз, запэўніваюць яны, праяў сэпаратызму ў вобласьці няма, але да сустрэчы зь «зялёнымі чалавечкамі» на ўсялякі выпадак рыхтуюцца.

Раней аналягічныя структуры стварылі актывісты ў Днепрапятроўскай, Запароскай і іншых абласьцях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG