Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Габрыэль Гарсія Маркес


Габрыэль Гарсія Маркес
Габрыэль Гарсія Маркес

У Мэксыцы ва ўзросце 87 гадоў памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес. Пра гэта паведамляюць мэксыканскія СМІ і крыніцы, блізкія да сям'і пісьменьніка.

Некалькі дзён таму Маркес быў выпісаны з клінікі ў Мэхіка, дзе ён правёў больш за тыдзень і праходзіў курс лячэньня антыбіётыкамі.

Апошняя шпіталізацыя была зьвязаная зь лёгачнай інфэкцыяй і абязводжваньнем арганізму.

Габрыэль Гарсія Маркес – знакаміты калюмбійскі пісьменьнік, журналіст, выдавец і палітычны дзяяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 1982 году.

Маркес зьяўляецца прадстаўніком літаратурнага кірунку «магічны рэалізм» і майстрам лацінаамэрыканскай і сусьветнай прозы XX стагодзьдзя.

Сярод найбольш вядомых твораў Маркеса – раманы «Сто гадоў адзіноты», «Восень патрыярха» і «Палкоўніку ніхто ня піша».

Жыцьцё і творы Маркеса тут і тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG