Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіну ня будуць пускаць расейцаў ад 16 да 60 гадоў


Расейскі «Аэрафлот» паведаміў, што атрымаў рашэньне ўкраінскіх уладаў пра абмежаваньні для дарослых грамадзян Расейскай Фэдэрацыі пры ўезьдзе ва Ўкраіну.

У прыватнасьці мужчыны ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў будуць прапускацца празь мяжу толькі ў экстраных выпадках. Абмежаваньні на ўезд будуць датычаць таксама мужчын у гэтым жа веку з украінскім грамадзянствам, але зарэгістраваных на тэрыторыі Крыму або Севастопалю, а таксама жанчын ва ўзросьце ад 20 да 35 гадоў з украінскім грамадзянствам, зарэгістраваных у Крыме. Яны будуць прапускацца на тэрыторыю Ўкраіны толькі па рашэньні начальніка памежнага атрада ці пасьля праверкі.

Гэтае рашэньне матывуюць пагрозай тэрарыстычных актаў.

«Аэрафлот» раіць пасажырам на некаторы час адмовіцца ад паездак ва Ўкраіну і абяцае вяртаньне грошай за білеты бяз санкцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG