Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў пра вынікі бою ў Марыюпалі: 3 баевікоў забітыя, 13 параненых


Паводле папярэдніх дадзеных сярод баевікоў, якія атакавалі вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі ў Марыюпалі 3 забітых, 13 параненых, 63 затрыманых.

Пра гэта напісаў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Ноччу, у адказ на атаку на вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі ў Марыюпалі падразьдзяленьні МУС правялі апэрацыю па лякалізацыі банды нападнікаў, якая налічвала каля 300 чалавек.

Пасьля таго, як нападнікі закідалі вайсковую частку запальнымі фугасамі і кактэйлямі Молатава і адкрылі агонь па паставых — нацгвардзейцы адкрылі папераджальны агонь. Затым, пасьля папярэджаньня, адпаведна са статутам — пры паўторнай атацы — агонь на паражэньне.

Па трывозе былі ўзьнятыя ўсе падразьдзяленьні міліцыі МУС Марыюпаля. Сумеснымі намаганьнямі ўзброенай міліцыі і Нацгвардыі, пасьля кароткага бою, банда нападнікаў была расьсеяная, у асноўным лякалізаваная і раззброеная.

Улічваючы такі агрэсыўны напад на вайсковую частку, групоўка МУС, па нашаму рашэньню падмацавана спэцназам „Амэга“. Перакінутыя верталёты. У гэты момант СБУ разам зь міліцыяй дакумэнтуюць факты.

Апэрацыя працягваецца. Спэцпадразьдзяленьне МУС працягвае перасьлед адной з узброеных груп. На вуліцах працуюць патрулі міліцыі.

Сярод служачых МУС страт няма. Па папярэдніх дадзеных, сярод баевікоў, якія учынілі напад, 3 забітых, 13 параненых, 63 затрыманых. Канфіскавана зброя, сродкі сувязі і тэлефоны расейскіх апэратараў. Ідзе ўстанаўленьне асоб затрыманых нападнікаў», — паведаміў Авакаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG