Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк заклікаў Расею не падтрымліваць тэрарызм


Арсень Яцанюк
Арсень Яцанюк

Расея займаецца экспартам тэрарызму ва Ўкраіну і падтрымлівае ўзброеных баевікоў на ўсходзе краіны.

Пра гэта на пасяджэньні ўкраінскага ўрада заявіў прэм’ер Арсень Яцанюк:

«Расея павінна асудзіць дзеяньні разьведвальных дывэрсійных груп і патрабаваць ад іх вызваленьня памяшканьняў і адміністрацыі — калі Расея зацікаўлена ў стабілізацыі сытуацыі, у чым у мяне ёсьць вялікія сумневы. Дырыжыраваньне тэрарыстамі не проста недапушчальна, а зьяўляецца міжнародным злачынствам», — заявіў прэм’ер Украіны Арсеній Яцанюк на пасяджэньні Кабінэта міністраў.

Спыніце падтрымку тэрарызму, а мы ўнутры краіны самі разьбярэмся, зьвярнуўся ён да Расеі.

Яцанюк паведаміў, што гатовы заўтра разам з заходнімі партнэрамі правесьці першыя перамовы з Масквой. Ён перакананы, што гэтая сустрэча не павінна быць пратакольнай, а мець на мэце стабілізацыю сытуацыі ва Ўкраіне, спыненьне тэрарыстычнай апэрацыі, якая падтрымліваецца Расеяй, і аднаўленьне дыялёгу:

«Гэта тая пазыцыя, якая павінна аднавіць стабільнасьць у Эўропе ў цэлым. Бо сёньняшнія падзеі пагражаюць не толькі Ўкраіне і ўкраінскаму народу, а ўжо сталі пагражаць Эўропе і ЭЗ. Стала зразумела, што нашы расейскія суседзі вырашылі пабудаваць новы бэрлінскі мур і хочуць увайсьці ў пэрыяд халоднай вайны праз гарачы тэрарызм» , — цытуе Яцанюка Еспресо.TV.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG