Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч: Украіна зможа вырашыць свае праблемы самастойна


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

Сёньня ў Маскве адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Паводле кіраўніка ўраду Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на нарадзе ў Маскве з прэм’ер-міністрамі Беларусі Казахстану Міхаілам Мясьніковічам і Карымам Масімавым удалося дасягнуць прагрэсу практычна па ўсіх пытаньнях, якія да гэтага часу не вырашаныя ў праекце дамовы па стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу. Пра гэта Мядзьведзеў сказаў, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БелТА.

Прэм’ер Беларусі Міхаіл Мясьніковіч адзначыў: «Асноўны прынцып дамовы ў Эўразійскім эканамічным саюзе — агульны рынак без выключэньняў і абмежаваньняў. Непераадольных перашкодаў я не бачу, хоць ёсьць шмат адчувальных пазыцый, якія стануць прадметам абмеркаваньня кіраўнікамі дзяржаваў на маючай адбыцца 29 красавіка сустрэчы ў Мінску».

Кіраўнікі ўрадаў трох краін выказалі сваё стаўленьне да ўкраінскага крызісу. Паводле Мядзьведзева Ўкраіна знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны. «Гэта страшна. Спадзяюся, што ва ўсіх, ад каго залежыць прыняцьце рашэньняў, у тым ліку ад улады ва Ўкраіне, якую Расея ня лічыць легітымнай і якая прыйшла да ўлады шляхам перавароту, усё ж хопіць розуму не давесьці краіну да такіх страшных узрушэньняў» — заявіў расейскі прэм’ер.

У сваю чаргу кіраўнік ураду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч падкрэсьліў, што Ўкраіна зьяўляецца для Беларусі не толькі суседам, але і партнэрам, адносіны зь якім выбудоўваюцца на ўзаемавыгадных умовах. «Мы зацікаўленыя ў вырашэньні праблем ва Ўкраіне мірным шляхам і зыходзім з таго, што яна зможа іх вырашыць самастойна»", — сказаў ён.

Прэм’ер-міністар Казахстану Карым Масімаў паведаміў, што сёньня ў яго адбылася тэлефонная размова з Арсенем Яцанюком. Падчас гутаркі бакі дамовіліся аднавіць эканамічныя адносіны паміж Казахстанам і Украінай, а таксама працу двухбаковай міжурадавай камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG