Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пашырыў санкцыі яшчэ на чатырох чалавек


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Міністры замежных спраў Эўразьвязу дамовіліся дадаць яшчэ чатырох чалавек у сьпіс санкцый, у сувязі зь іх удзелам у незаконным прысваеньні дзяржаўных сродкаў Украіны.

Рашэньне было прынята на пасяджэньні ў Люксэмбургу сёньня.

Імёны асобаў, якія падлягаюць санкцыям, будуць апублікаваныя 15 красавіка.

Міністры таксама ўхвалілі гандлёвыя меры ў выглядзе часовых гандлёвых прэферэнцый для Ўкраіны.

З заклікам увесьці шырэйшыя санкцыі супраць Расеі выступілі большасьць міністраў. Так, брытанскі міністар Уільям Хэйг сказаў, што «дзеяньні Расеі патрабуюць далейшых санкцый». Паводле Хэйга, няма ніякага сумневу, што падзеі ва ўсходняй Украіне сплянаваныя ў Маскве і ёй ажыцьцяўляюцца.

Такую ж упэўненасьць выказаў і міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус:

«Я лічу, мы не павінны займацца мыцьцём посуду, калі дом гарыць. Таму мы павінны прыняць рэальнасьць, а ў рэальнасьці мы бачым усё больш і больш фактаў зьнешняй агрэсіі. Гэта працяг таго, што пачалося ў Крыме. Ёсьць зьнешнія баевікі, агенты, якія падбухторваюць усе гэтыя гвалтоўныя дзеяньні, захопліваючы будынкі пры падтрымцы мясцовых жыхароў. Гэта нешта іншае, чым тое, чаго мы чакалі, калі мы прасілі дээскаляцыі сытуацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG