Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луцэнка: вярхушка міліцыі на ўсходзе кантралюецца сям’ёй Януковіча


На ўсходзе Ўкраіны да гэтага часу працуюць міліцыянты, на якіх ўплывае былое кіраўніцтва дзяржавы. Яны і дапамагаюць расейскім спэцслужбам ў дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне.

Пра гэта заявіў экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка, перадае «5 канал».

«Зь 2010 года ўсё кіраўніцтва абласных упраўленьняў міліцыі і іх намесьнікаў ўзгадняў асабіста старэйшы сын Януковіча, які ставіў ім задачы і даплачваў ім у капэртах. У Данецкай, Харкаўскай, Луганскай, Запароскай і Днепрапятроўскай абласьцях ён рабіў гэта да намесьнікаў начальнікаў райадзьдзелаў. Гэта значыць, усё кіраўніцтва гэтага рэгіёну было залежным ад мафіёзнай межыгорскай групоўкі. Яны атрымлівалі і сёньня атрымліваюць даплату ў капэртах. Цяпер такая даплата павялічаная ў разы», — адзначыў Луцэнка.

«За ўсімі сэпаратысцкімі акцыямі цяпер стаяць лялькаводы ФСБ і грошы Януковіча, а таксама былога начальніка міліцыі Данбаса Раманава і былога намесьніка міністра Дубовіка. Менавіта гэтыя тры чалавекі каардынуюць дзейнасьць сэпаратыстаў на ўсходзе», — сказаў Луцэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG