Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі двухгаловы арол у гомельскай школе


Фота Уладзіслаў Сабалеўскі
Фота Уладзіслаў Сабалеўскі

Наш чытач Уладзіслаў Сабалеўскі прыслаў фота прапагандысцкага стэнду ў сярэдняй школе нумар 54 Гомеля.

На стэндзе, які вучыць будучых абаронцаў Айчыны, — знак з расейскім двухгаловым арлом.

«Вось якому патрыятызму вучаць нашых дзяцей», — піша з гэтай нагоды Уладзіслаў Сабалеўскі.

Намесьніца дырэктара гомельскай СШ № 54 Галіна Шаўчэнка з гэтай нагоды патлумачыла:

«У нас ёсьць такі стэнд, на якім адлюстроўваюцца спартовыя вынікі школьнікаў як абаронцаў Айчыны. У нас свой плян мерапрыемстваў. Там вывешаны розныя спартовыя вынікі, пераможцы алімпіядаў. Быў дзень яднаньня Расеі і Беларусі. Таму й вывесілі расейскі ордэн „Абаронцу Айчыны“. Гэта нармальна. У школе праводзіліся клясныя гадзіны, спартовыя мерапрыемствы. Цяпер гэта ўсё выкладчык фізкультуры здымае і сваё вывешвае... Гэта ж ня толькі адзін расейскі ордэн — там шмат чаго вісіць. Мы вучым абараняць нашу Айчыну».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG