Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ужо 20 год сорамна»


27 сакавіка ўвечары, даведаўшыся пра галасаваньне Беларусі ў Генэральнай асамблеі ААН супраць цэласнасьці Ўкраіны, я зьвярнулася да сваіх сяброў у ФБ і ня толькі з просьбай падзяліцца меркаваньнямі, што рабіць, калі сорамна за сваю краіну?

Я запыталася: Як вы адрэагавалі на галасаваньне Беларусі на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН? Даўно прызвычаіліся, што за дзеяньні кіраўніцтва Беларусі заўсёды сорамна... Спрабуеце ўсімі магчымымі спосабамі давесьці сябрам украінцам, што вы супраць анэксіі Крыма... Вырашылі выйсьці зь беларускага грамадзянства... Не атаясамліваеце сябе зь дзяржавай... Што яшчэ?

Камэнтары, якія я атрымала, гавораць самі за сябе.

Ksienia Biazrukaja: Мне сорамна было. Асабліва, калі знаёмыя ўкраінцы сказалі, што «нам з вамі не па дарозе». Разумнейшыя сказалі, што Януковіч ад імя Ўкраіны таксама б любую анэксію пацьвердзіў, а таму народ абвінавачваць нельга. Крыўдна стала, што візы захацелі ўвесьці, бо шмат плянаў для супрацы з Украінай. Але ў рэшце рэшт, калі яны прарвуцца, я буду за іх шчасьлівая, а візу зраблю. Выйсьці зь беларускага грамадзянства не плянавала, але атрымаць другое хачу даўно. Лічу вынікі ўчорашняга галасаваньня адказнасьцю ўсіх беларусаў. А яшчэ чарговы раз парадавалася, што я ня руская, бо тады б дакладна пайшла грамадзянства мяняць.

Julia Sharova: За краіну мне бывае сорамна, калі я ад звычайных людзей чую пра «трэба было гэты Майдан адразу мачыць» і «малайчына, Пуцін, дбае пра бяспеку Расеі». А дзеянні высокіх чыноўнікаў... хіба ж яны — краіна?

Віктар Гарбачоў: Не так гучыць гэты сорам. І не варта ўсё дзеяньні гэтай часовай улады прымаць на сябе. У дадзеным выпадку, сорамна не за краіну! ! ! А за дзеяньні людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе. Хто выступае на трыбунах, прыкрываючыся ўсёй краінай і ўсім народам. Але, трэба разумець, што гэты сорам да вас адносіны не мае па шэрагу прычын. 1 — думаю , што вы і я ў дакладнасьці 100 % гэтую ўладу не выбіралі і за яе не галасавалі ( саромеюцца хай тыя, хто ставіў крыжык ў пэрыяд выбараў ЗА яе). Тут хаваць ня варта свайго голасу на апошніх выбарах у 2010 годзе. 2 — У дадзеным выпадку я магу сьмела сказаць, што мой голас быў не за гэтых кіраўнікоў, і мне за іх ня сорамна, бо мой бы абраны так не зрабіў. 3 — І тое , што мы будзем рабіць усё , каб далей нам не было сорамна за будучую ўладу і яе рашэньні. Добра, што ў гэтым жыцьці ёсьць такія людзі (не залежна ад нацыянальнасьці і належнасьці да краіны), якім у рэальнасьці сорамна!!!! Значыць, сьвет яшчэ жывы і будзе жыць!!! Значыць, кола гэтых людзей рухае дабро і творыць яго. Сорам — гэта тое, што акрэсьлівае кола людзей, якія зьяўляюцца апорай сваёй краіны!!! Як толькі такія людзі зьнікнуць (напрыклад у Беларусі) — зьнікне і краіна. Так што, дзякуй Вам усім — каму сорамна! Жыве Беларусь значыць!

Алесь Асіпцоў: У тым і сорам, што зрабіць нічога ня можаш. Калі азіраесься назад усё падаецца такім дробязным у параўнаньні з тым, з чым відаць давядзецца сутыкнуцца. Сорамна за тое, што адзін чалавек, які няведама адкуль узяўся цяпер становіцца ледзьве не выратавальнікам нацыі. Сорамна за тое, што ня можаш пераканаць людзей, якія жывуць з табой у адным горадзе, што ў іх адна радзіма — іншай ня будзе. Сорамна за тое, што яны ўпарта ня хочуць вяртацца дамоў. Крыкам крычыш, а цябе ня чуюць. І ты ня ведаеш што рабіць. І за гэта сорамна. І сапраўды ў вочы ўкраінцам глядзець сорамна, бо ня ведаеш як ім можна дапамагчы. І гэты сорам, як той шашаль, усё точыць і точыць...

Nastassja Azarka: кіраўніцтва маёй краіны даўно дзейнічае і жыве асобна ад краіны, пазіцыя кіраўніцтва — гэта не пазіцыя народа

Vasil Sous: Ужо 20 год сорамна за яго. Трэба каб не было сорамна за сябе i дзяцей.

Юрка Цехановіч: Мне не сорамна за сваю краіну. Прыкладам, як можа быць сорамна за сваіх родных, якіх захапілі бандыты? Так і тут. Сорама няма, ёсьць горыч.

Аляксандр Пашкевіч: Праўду кажучы, я не магу сказаць, што пасля галасавання ў Генеральнай асамблеі мне стала больш сорамна за краіну, чым заўсёды. І нічога з вышэйпералічанага рабіць не лічу патрэбным. Ці трэба даказваць сябрам-украінцам, што мая думка і думка Лукашэнкі — дзве вялікія розніцы? Што яны, з неба зваліліся і не ведаюць маіх поглядаў? Смешна. З грамадзянства выйсці — таксама смешна. Можна падумаць, гэта так проста — захацеў і заўтра выйшаў. А якое ўзамен прымаць — расейскае? Ну, а што не да канца атаясамліваць сябе з дзяржавай у яе цяперашнім стане, знаходзіцца ў своеасаблівай духоўнай эміграцыі — то такі стан у многіх ужо вельмі даўно, і не думаю, што галасаванне ў ААН нешта сур’ёзна зменіць. Гэта фармальнасць, па вялікім рахунку, якая рэальна мала на што сама па сабе ўплывае.

Lyudmila Mirzayanova: Я ні разу не галасавала за Лукашэнку. Ужо даўно ў думках аддзялілася ад яго дзеяньняў. За яго заявамі стаіць ён сам і яго найбліжэйшае асяроддзе. Не я, як грамадзянка Беларусі, і не мая пазыцыя. Сваё стаўленьне да Ўкраіны, крамлёўскай палітыцы ў Крыме адлюстроўвае ў пасадах, публікацыях, у зносінах з людзьмі.

Сяргей Дубавец: Блытаніна ўзьнікае на ўзроўні падачы інфармацыі. Мы 20 гадоў даводзім, што гэтыя ўлады па сутнасьці не беларускія, а антыбеларускія, але ізноў пішам пра «беларускія ўлады». Беларусь гэтыя ўлады не выбірала, а мы даем загаловак «Беларусь галасавала супраць рэзалюцыі па Крыму». Адсюль і надуманае, па-мойму, пытаньне пра сорам. Галасаваў нейкі лукашэнкаўскі клерк, толькі і ўсяго. Мы пішам «беларускі кіраўнік», «беларускі прэзыдэнт», хоць нішто не замінае пісаць «кіраўнік Беларусі», «улады Беларусі», «галасаваў прадстаўнік Беларусі». І ўсё ўстае на свае месцы.

Ulad Kazak: гэта было прымусовае галасаванне/ Беларусь пасля 2010 году не е незалежнай дзяржавай/ а фактычна пратэктарат РФ. Выбарау няма, парляменту няма, судовая систэма залежная, эканомiка крызiсная,вайсковыя часткi рф ужо тут= i чым мы ад КРЫМУ адрознiваемся?

Dario El Nativo: Любому сумленнаму беларусу сорамна за такое галасаванне ў ААН. Аднак, лукашэнкаўцы рэпрэзентуюць выключна сябе і сваю пазіцыю, але не пазіцыю краіны. Пагатоў, іх улада не такая ўжо і беларуская (спадар Дубавец мае рацыю) і ня мае легітымнасці.

Volha Bykowskaja: нічога. я не атаясамліваю сабе і знешнюю палітыку Беларусі. Грамадзяне ЗША не заўсёды могуць уздзейнічаць у яе распрацоўкі, не тое ўжо Беларусі. Таму я з цікаўнаўсцю за ёй назіраю. Лічу, што Лукашэнка, якому вельмі патрэбная ўлада, круціцца зараз як вуж на патэльні, каб аддаць меней. Прыходзіцца яму давяраць, бо пайсці і сказаць — «хаця б устрымайся ці не ідзі на галасаванне», я магу, але ён не пачуе)))

Maryna Byshenko: Як представниця української нації офіційно заявляю, що українці не асоціюють Лукашенко і адекватних білорусів, бо це протилежні поняття, тим паче ми можемо зрозуміти Лукашенко, бо він наче б то зараз просить декілька мільярдів у Росії.

Валеры Мазынскі: А што такое і якую «цану» мае для чалавека паняцьце Краіна, Дзяржава...? І колькі такіх, якія хоць раз задумваліся пра гэта....

***

Гэтыя ды іншыя камэнтары ў перадачы «Бяз гальштукаў» абмяркуюць абмяркоўваюць блогерка Даша Каткоўская, дырэктар расейскай Свабоды Ірына Лагуніна, аглядальнік Сяргей Навумчык і вядучая Ганна Соўсь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG