Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкаў заклікалі вярнуцца да сваіх прозьвішчаў


Прэзыдэнт Таджыкістану Рахмон
Прэзыдэнт Таджыкістану Рахмон

Кіраўнік Камітэту мовы і тэрміналёгіі Таджыкістану Гаўхар Шарофзада заклікала таджыкаў адмовіцца ад русіфікаванага напісаньня сваіх прозьвішчаў.

Паводле яе, вяртаньне да нацыянальных прозьвішчаў зьяўляецца нацыянальным абавязкам грамадзян краіны.

Раней занепакоенасьць з нагоды вяртаньня да русіфікаванага напісаньня сваіх прозьвішчаў выказаў генэральны пракурор Таджыкістану Шэрхон Салімзада. Ён сьцьвярджаў, што многія таджыцкія студэнты просяць аднавіць ранейшае напісаньне прозьвішчаў.

Экспэрты лічаць, што перавагу падобным расейскіх імёнам і прозьвішчам аддаюць і студэнты, якія выяжджаюць на вучобу ў расуйскія ВНУ.

Прэзыдэнт Таджыкістану Рахмон некалькі гадоў таму заклікаў жыхароў краіны вярнуцца да гістарычных традыцый і зьмяніць імя і прозьвішча.

Прыклад грамадзянам кіраўнік дзяржавы падаў асабіста, папрасіўшы называць яго не Эмамалі Рахмонаў, а Эмамаліі Рахмон, паводле імя нябожчыка бацькі.

Усьлед за прэзыдэнтам краіны прозьвішчы зьмяніла большасьць чальцоў ураду Таджыкістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG