Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Фядосенка: «Ужо адчуваю сябе добра»


У беларускага фотажурналіста Васіля Фядосенку, які працуе для агенцтва Reuters у Кіеве, сёньня трапілі гумовай куляй.

Яна патрапіла журналісту ў лоб паміж каскай і абарончымі акулярамі. Паводле яго калегі Сяргея Грыца, Васіль пасьля ўдару кулі «быў агаломшаны».

У інтэрвію Радыё Свабода Васіль Фядосенка паведаміў, што цяпер адчувае сябе добра:

«Нармальна цяпер пачуваюся. Ужо забыў, што куля трапіла. Там быў такі плястыкавы шарык. Але тут нельга засьцерагчыся на 100 працэнтаў. Вядома, можна сысьці куды-небудзь, на суседнюю вуліцы ці ў гатэль. А калі знаходзісься там, дзе адбываюцца сутычкі, то непазьбежна можам наткнуцца на шарыкі-кулі, камяні, якія тут пастаянна лётаюць. Трэба апранаць сродкі абароны. Таму што тут пастаянна знаходзімся ў небясьпецы», — сказаў Васіль Фядосенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG