Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Гарадзенскага ўнівэрсытэту звальняюць чарговага гісторыка


Гісторык Іна Соркіна з краязнаўцам Алесем Госьцевым.
Гісторык Іна Соркіна з краязнаўцам Алесем Госьцевым.

Кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна будзе звольненая з унівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Рада факультэту, паседжаньне якой адбылося ўчора, не пераабрала яе на пасаду дацэнта. Вынікі галасаваньня: пятнаццаць супраць Соркінай і толькі восем «за». Галасаваньне было таемным.

Сама Іна Соркіна ад камэнтароў адмаўляецца.

Ад яе калегаў стала вядома, што на яе пасаду прайшоў Уладзімір Ягорычаў, пэнсіянэр (трынаццаць галасоў за яго і дзесяць супраць). Загаду аб звальненьні яшчэ няма, гэта будзе вырашацца крыху пазьней, паколькі Іна Соркіна, як мяркуюць калегі, будзе падаваць апэляцыю. Але па выніках галасаваньня рады факультэту прычынай звальненьня будзе «неабраньне па конкурсе».

Паколькі ў зьвязку з гэтым спыняюцца ўсякія працоўныя адносіны з унівэрсытэтам. Дацэнтаў пераабіраюць звычайна раз на пяць год. Але цяпер гэта было зроблена дачасна, паколькі ранейшая катэдра беларускай гісторыі пераўтворана ў новую, апроч беларускай гісторыі ў назьве цяпер «архэалёгія і спэцыяльныя гістарычныя дысцыпліны».

Раней з унівэрсытэту былі звольненыя два гісторыкі: спачатку кандыдат навук Андрэй Чарнякевіч, затым доктар навук прафэсар Вячаслаў Швед. Першаму зь іх удалося з часам уладкавацца ў Вільні ў ЭГУ, другі дагэтуль бяз працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG