Лінкі ўнівэрсальнага доступу

51 год Аўтуховічу: «Калі ня ведаў няволі, ня ў поўнай ступені разумееш, што такое свабода»


Сёньня палітвязьню Міколу Аўтуховічу спаўняецца 51 год. Апошнія два гады ён сустракае свой дзень народзінаў у цокальнай камэры гарадзенскай «крытай» турмы.

Сюды ён, асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі (за «незаконнае захоўваньне і перавозка пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы»), быў пераведзены ў студзені 2012 як злосны парушальнік парадку у Івацэвіцкай папраўчай калёніі № 5 строгага рэжыму. Нягледзячы на тое, што падчас працяглага ўтрыманьня за кратамі колішні пасьпяховы ваўкавыскі прадпрымальнік ды воін-аўганец, набыў не адно цяжкае хранічнае захворваньне, ён увесь час працягвае стаяць на тым, што лепш адседзіць свой тэрмін да канца (зьняволеньне павінна скончыцца сёлета ў красавіку), чым пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя прэзыдэнта.

«Маю свае погляды, — напісаў палітвязень у лісьце да аднаго з сваіх сяброў, — І ўсё жыцьцё я ніколі іх не зьмяняю. Я нічога не рабіў дрэннага для Радзімы і народа, не парушаў ніякіх законаў, чаму я павінен зьвяртацца з прашэньнем?»

Яшчэ ў адным зь лістоў да сябра, якое потым было перададзена ў рэдакцыю Свабоды, Аўтуховіч патлумачыў сваю пазыцыю:

«Для кожнага свабода мае розны сэнс і адчуваньне адноснасьці. Калі ты ня ведаў няволі, ня ведаў перасьледу, ты ня ў поўнай ступені разумееш, што такое свабода. Быць не за кратамі — гэта не заўжды адчуваць сябе вольным. Гэта я разумею вельмі добра. Ты, ведаю, таксама. Пакуль хлусьня мацнейшая за праўду, гэтая адноснасьць (адчуваньня свабоды) будзе толькі павялічвацца. Нельга, ведаючы, што нам хлусяць, рабіць выгляд, што ўсё гэта так. Ілжы ўжо столькі, што яе нельга схаваць. Усё вылазіць на сьвет Божы, і людзі пачынаюць гэта разумець Таму я веру, што ў хуткім часе ўсё пачне адкручвацца назад. Людзі будуць баяцца хлусіць, бо за гэта будзе кара. Там наверсе ўсё бачна. Вельмі спадзяюся на тое, што беларусы хутка пачнуць ганарыцца сваімі продкамі, сваёй гісторыяй...»

У архіве Свабоды захоўваецца запіс тэлефанаваньня палітвязьня зь Івацэвіцкай калёніі пасьля таго як на сайце «Свабоды» былі надрукаваныя некаторыя ўрыўкі зь яго турэмных нататкаў. Мікалай расказаў запісвае за кратамі самыя розныя гісторыі, якіх бы хапіла на не адну кнігу...

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG