Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр тэракту на вакзале Валгаграда дасягнула 17


Колькасьць ахвяр тэракту на цэнтральным вакзале ў Валгаградзе павялічылася да 17.

У ноч на панядзелак у бальніцы памёр мужчына, які знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане, паведамілі ў абласным міністэрстве аховы здароўя.

Больш за 40 чалавек пацярпелі, 35 параненых знаходзяцца ў шпіталях. Стан пяці лекары ацэньваюць як вельмі цяжкі, яшчэ 11 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Параненая пры выбуху 9-гадовая дзяўчынка была праапэраваная, вырашаецца пытаньне аб яе транспарціроўцы ў Маскву.

Раніцай у панядзелак самалёт МНС даставіў у Маскву семярых параненых ўчора ў выніку выбуху на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе.

Тэракт на ўваходзе ў чыгуначны вакзал Валгаграда адбыўся ўчора днём. Паводле папярэдніх зьвестак Сьледчага камітэта, выбуховае прыстасаваньне магутнасьцю да 10 кіляграмаў у трацілавым эквіваленце прывёў у дзеяньне тэрарыст-сьмяротнік, а не смяротніца, як паведамлялася неўзабаве пасьля трагедыі.

Заведзеная крымінальная справа па артыкулах тэракт і незаконны абарот зброі. Улады Валгаградзкай вобласьці на 15 сутак ўвялі высокі ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі. Паліцыя перакладзеная на ўзмоцненае нясеньне службы.

Пасьля ўчарашняга тэракту ў Валгаградзе 30 сьнежня адбылася яшчэ адна трагедыя. Паводле інфармацыі апэратыўных службаў, узарваны тралейбус. Паведамляецца аб 10 загінуўшых і 10 параненых.

Гэта ўжо трэці тэракт у Валгаградзе за апошнія два месяцы. У канцы кастрычніка сьмяротніца прывяла ў дзеяньне бомбу ў салёне рэйсавага аўтобуса. Тады загінулі шэсьць чалавек, дзясяткі людзей былі параненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG