Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы канал Расеі: Лукашэнка хоча стаць першым рымскім бацькам


Іван Ургант у сатырычнай праграме «Вячэрні Ургант » на расейскім «Першым канале» пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, што Беларусь хоча атрымаць ад Расеі Калінінградзкую вобласьць.


Іван Ургант: «Лукашэнка на гэтых выходных падарыў нам некалькі навінаў. Па-першае, зьліцьця двух прадпрыемстваў МАЗу і КАМАЗу ня будзе. Ва ўсялякім разе, Лукашэнка ня згодны. Гэта азначае, што КАМАМАЗу ня будзе (...) А, па-другое, мала таго, што Лукашэнка ня хоча супрацоўнічаць з Расеяй, ён прэтэндуе на яе тэрыторыю. Паколькі ён прапанаваў — не запатрабаваў, што ўжо добра, а прапанаваў — забраць у Расеі Калінінград. Пра гэта ён заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі расейскім СМІ, якая называлася „Суседняя акупацыя — 2013“ . І вось цытата: „Я кажу часта: аддайце нам Калінінградзкую вобласьць. Мы кожны гектар, кожную сотку зямлі там узаром і зробім зь яе квітнеючы край“. (...) Ёсьць яшчэ адзін плян. Францыя. Ёсьць такое месца — Куршавэль, яно знаходзіцца наверсе, у гарах, і Аляксандр Рыгоравіч прапануе аддаць гэта месца Беларусі, усё зраўняць там, усё вынесьці і зрабіць гарналыжны курорт. І, можа быць, пацягнуцца туды людзі. Таксама ёсьць плян забраць Мюнхен у Нямеччыны і аўтамабільны завод там пабудаваць. І ёсьць ужо назва: БМВ — Беларуская машынабудаўнічая вэрфі. Але самы галоўны інавацыйны праект Лукашэнкі — забраць у папы Ватыкан. І стаць першым у гісторыі рымскім бацькам».

Лукашэнка: Усіх, хто супраціўляўся, расстрэльвалі на месцы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG