Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадулін: «Дзевяноста першы» — гэта ўзор жарснай публіцыстыкі


Рыгор Барадулін. Здымак Сяргея Шапрана
Рыгор Барадулін. Здымак Сяргея Шапрана

16 верасьня ў Менску ў сядзібе БНФ прэзэнтуецца новая кніга Бібліятэкі Свабоды «Дзевяноста першы».

Яе аўтар — наш калега, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня — Сяргей Навумчык на грунце дакумэнтаў і ўласных успамінаў распавядае пра бурлівыя падзеі тысяча дзевяцьсот дзевяноста першага году, якія прывялі да здабыцьця Беларусьсю дзяржаўнай самастойнасьці. Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра новую свабодаўскую кнігу дзеліцца народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

«Новы том бібліятэкі Радыё Свабода „Дзевяноста першы“ — гэта ўзор жарснай публіцыстыкі, прадоннага аналізу падзеяў, прарочых высноваў.

Не пасьпела выйсьці таміна, як у „Народнай Волі“ пакрыўджаная рэпліка загучала на ўвесь голас.

Сяргей Навумчык — правая рука Зянона — пісаў профілі дзевяноста першага году, у якім вырашаўся лёс незалежнай дзяржавы Беларусь. Дакумэнты, абагульненьні. Перападала ўкоптур і Жырыноўскаму, і Дземянцею, і Шушкевічу, і заядлым гэкэчэпістам.

Знайшоўся неспакойны Беларус і распавёў пра падзеі, як ён бачыў іх, як непасрэдна ўспрымаў.

І захмар’е, і дол,
і халодны позірк,
і душэўная трывога.
Ацэнку дасьць час.
За ім — слова!
»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG