Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў «Белсату» выклікае пракуратура


Алесь Сіліч
Алесь Сіліч

Карэспандэнты тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы з патрабаваньнем зьявіцца ў Смалявіцкую раённую пракуратуру Менскай вобласьці 30 траўня.

Незалежных журналістаў выклікаюць, каб узяць у іх тлумачэньні.

Самі Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч зьвязваюць выклік у пракуратуру зь іхнай прысутнасьцю на грамадзкім абмеркаваньні праекту Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, якое праходзіла ў красавіку, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Тады прысутны на абмеркаваньні супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя зьвесткі журналістаў і паабяцаў «разабрацца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG