Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Бубка вырашыў балятавацца ў прэзыдэнты


Старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўкраіны, былы чэмпіён па скачках з шастом Сяргей Бубка абвясьціў, што вырашыў балятавацца на пасаду прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Ён абвясьціў пра гэта падчас міжнароднага спартыўнага форуму SportAccord у Санкт-Пецярбургу ў Расеі, таму што менавіта ў гэтым горадзе у 1983 годзе пачаў міжнародную спартыўную кар’еру.

Сяргей Бубка ўзначальвае НАК Украіны з 2005 году і яшчэ з 1999 году зьяўляецца членам МАК. Цяпер ён член Выканаўчага камітэту МАК.

Бубка, алімпійскі чэмпіён па скачках з шастом, усталяваў 35 сусьветных рэкордаў і 10 разоў выйграваў чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы.

Выбары прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту маюць адбыцца 10 верасьня на сэсіі МАК у Буэнас-Айрэсе ў Аргентыне.

У 2007 годзе ў Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэце Беларусі Сяргей Бубка быў узнагароджаны беларускiм Алiмпiйскiм ордэнам. Некалькі дзён таму Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Сяргея Бубку з нагоды 100-годзьдзя альпінізму ва Ўкраіне.

З 2002 да 2006 году Бубка быў народным дэпутатам Украіны ад фракцыі «За адзіную Ўкраіну!», праз два месяцы перайшоў у фракцыю «Партыі рэгіёнаў». У красавіку 2010 году стаў пазаштатным дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Януковіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG