24 траўня Андрэеў заявіў журналістам, што сыходзіць у адстаўку на знак пратэсту супраць пазыцыі расейскага Міністэрства замежных справаў.
У інтэрвію мясцовай тэлекампаніі 21 траўня Андрэеў заявіў, што пры любых размовах пра дэпартацыю крымскіх татар у Сярэднюю Азію і Сібір у 1944 годзе трэба згадваць пра іх калябарацыю з нацыскімі акупантамі.
Лідэры крымскіх татар асудзілі словы Андрэева, назваўшы іх спробай апраўдаць дэпартацыю, падчас якой загінулі дзясяткі тысяч чалавек. Міністэрства замежных спраў Расеі 23 траўня заявіла, што выказваньні Андрэева утрымлівалі «некарэктныя фармулёўкі» па вельмі далікатнай тэме.