Старшыні АГП Анатолю Лябедзьку Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні пікета да чарговай гадавіны выкраданьня Захаранкі. Такія ж адмовы атрымалі заяўнікі аналягічных пікетаў у іншых рэгіёнах Беларусі.
Да прыкладу, дваццаць пікетаў актывісты АГП замовілі на 7 траўня ў Гомелі. Аднак ніводнага пікету Гомельскі гарвыканкам не дазволіў, у тым ліку й на пляцоўцы перад ДК «Віпра», якая вызначана тым жа выканкамам для правядзеньня масавых акцыяў. Прычына адмовы стандартная — актывісты АГП не аплацілі паслугі міліцыі, мэдычнай службы й спэцаўтапрадпрыемства па ачыстцы гораду.
Адна з заяўніц пікету Натальля Шчукіна зьдзіўляецца, што рашэньне гарвыканкаму наконт аплаты паслуг гарадзкіх службаў прайшло рэгістрацыю ў Нацыянальным рэестры праўных актаў: «За канстытуцыйнае права свабоды слова й мірных сходаў гараджанам трэба яшчэ й плаціць, хоць гарадзкія службы разам з выканкамам і без таго ўтрымліваюцца на падаткі грамадзянаў».
Старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў паведаміў, што, атрымаўшы адмову на пікеты, актывісты разаслалі ў раённыя аддзелы міліцыі адмысловыя ўлёткі, каб такім чынам нагадаць пра зьнікненьне 7 траўня 1999 году сябра сваёй партыі — генэрала Захаранкі.
Апрача партрэтаў Юрыя Захаранкі й ягонай адзінокай маці Ўльяны Рыгораўны, якая жыве ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну, ва ўлётках зьмешчаны выклад акалічнасьцяў выкраданьня й біяграфічныя зьвесткі. На заканчэньне ва ўлётцы зазначаецца: «За 14 гадоў праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь не далі адказу на пытаньне, што здарылася з афіцэрам Юрыем Захаранкам». І задаецца пытаньне: «Гонар маеце, спадары афіцэры?»