Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар Віцебскага домабудаўнічага камбінату: Страйку не было


Дырэктар Віцебскага домабудаўнічага камбінату Дзьмітрый Мельнікаў заявіў карэспандэнту Свабоды, што ніякага страйку, пра які пішуць мэдыі, на прадпрыемстве не было:

«Ніякага страйку 1 красавіка не было. Я ня ведаю, адкуль у вас гэтая інфармацыя. Мяне ўжо выклікалі ва ўсе органы, у якія толькі можна. Завод цяпер працуе ў плянавым, нармальным рэжыме. Заробак выплачаны ў поўным аб’ёме ўсюды. Я разумею, у вас радыё, вам трэба гэта расьпісаць, расказаць, як што чаго. То бок вы дапамагайце людзям па працы. А не пішыце ўсялякае глупства, бо „добразычліўцаў“ многа. Можаце прыехаць на завод і проста паглядзець і людзей папытаць».

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» разьмешчаны відэаролік, на якім зафіксаваная сустрэча будаўнікоў з кіраўніцтвам. На ім чуюцца выкрыкі «Дайце грошы!» Відэаролік падпісаны так: «Рабочыя страйкуюць. Заробкі ад 2 да 3 мільёнаў рублёў. Плаціць ня хочуць і гэтыя грошы. За люты яшчэ не было заробку».

Партал «Народныя навіны Віцебска» паведамляе, што 1 красавіка супрацоўнікі домабудаўнічага камбінату не змаглі атрымаць абяцаны ім заробак за люты. Толькі пасьля хваляваньняў 2 красавіка на рахунках рабочых зьявіліся грошы, аднак толькі 50% ад сумы за люты. Другую палову абяцаюць выплаціць цягам тыдня. Рабочыя таксама незадаволеныя памерамі заробкаў, прастоямі з-за адсутнасьці паліва ці будматэрыялаў.

У канцы мінулага месяца старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец раскрытыкаваў будаўнічую галіну за марудныя тэмпы жыльлёвага будаўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG