Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акудовіч атрымаў «Залатую літару»

абноўлена

Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч

Прэмію «Залатая літара» за 2012 год атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра Нішто».

Хоць паводле народнага галасаваньня месцы разьмеркаваліся ў наступным парадку:

  • Алесь Бяляцкі «Асьвечаныя беларушчынай»
  • Сяргей Календа «Кантынэнтальны сьняданак»
  • Валянцін Акудовіч «Кніга пра нішто»
  • Наста Манцэвіч «Птушкі»
  • Уладзімір Арлоў «Пакуль ляціць страла»
Кнігі намінантаў
Кнігі намінантаў

Але паколькі прэмія суб’ектыўная, яе заснавальнік Адам Глобус вырашыў уганараваць ёю Валянціна Акудовіча.
Адам Глобус віншуе Валянціна Акудовіча
Адам Глобус віншуе Валянціна Акудовіча

Уручэньне прэміі адбылося 28 сакавіка на «Нулявым кніжным кілямэтры», які знаходзіцца на ганку кнігарні «логвінаЎ». У імпрэзе ўзялі ўдзел заснавальнік прэміі Адам Глобус, намінанты на прэмію, літаратары.
Валянцін Акудовіч падпісвае сваю «Кнігу пра нішто»
Валянцін Акудовіч падпісвае сваю «Кнігу пра нішто»

«Залатая Літара» — штогадовая літаратурная прэмія, якая з 2003 году ўручаецца пісьменьнікам Адамам Глобусам за найлепшую кнігу году.

Галасаваньне мае хутчэй дарадчы характар, бо сам Адам Глобус вырашае, хто ж будзе чарговым ляўрэатам прэміі. Заснавальнік кажа, што ўзнагароджвае ня аўтара, а ягоны твор. А галоўны крытэр, паводле якога вызначаецца ляўрэат прэміі, — мастацкасьць твору.
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч

Уганараваньне традыцыйна ладзіцца ў сакавіку ў малых кавярнях і кнігарнях Менску. Ляўрэатамі прэміі ў розныя гады станавіліся:

  • 2003 — Аксана Бязьлепкіна за манаграфію «Разам і паасобку: Таварыства «Тутэйшыя».
  • 2004 — Анатоль Івашчанка, Ганна Кісьліцына, Андрэй Хадановіч за зборнік «12+1».
  • 2005 — Ігар Бабкоў за кнігу «Каралеўства Беларусь: Вытлумачэньне ру(і)наў».
  • 2006 — Уладзімір Арлоў за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш».
  • 2007 — Севярын Квяткоўскі за кнігу «Фрашкі да пляшкі» і Сяргей Харэўскі за падручнік «Гісторыя мастацтва і дойлідзтва Беларусі».
  • 2008 — Міраслаў Адамчык за кнігу «Карона».
  • 2009 — Андрэй Федарэнка за кнігу «Нічые».
  • 2010 — Леанід Галубовіч за кнігу «Сыс і кулюары».
  • 2011 — Сяргей Харэўскі за кнігу «Сто твораў ХХ стагодзьдзя».

Памер прэміі складае 100 эўра.

Наста Манцэвіч
Наста Манцэвіч
Сяргей Календа
Сяргей Календа
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG