Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі ласка» і аднаполыя шлюбы


Севярын Квяткоўскі
Севярын Квяткоўскі
Калі я працаваў над рэдактурай тэкстаў альбому «Tanki», першага беларускамоўнага альбому гурта «Neurodubel», лідэр гурта Саша Кулінковіч распавёў такую гісторыю:

– Ведаеш, чаму толькі цяпер у мяне выходзіць першы беларускамоўны альбом? Я насамрэч раней думаў паспрабаваць пісаць тэксты па-беларуску. Ды сустрэўся мне адзін... музычны аглядальнік. І сказаў, што слухаць ня хоча нас «дзюбялёў», бо мы сьпяваем мовай маскалёў-акупантаў, што мы здраднікі, і беларусамі звацца ня можам. Я гады на два раззлаваўся на ўсіх «сьвядомых». Праз пэўны час толькі пачаў разумець, што беларуская мова шырэй за нейкую суполку, групоўку ці нават цэлую ідэалёгію.

Гісторыю прыгадаў, калі прачытаў у фэйсбуку абураны камэнтар да таго, што новаствораны сацыяльны праект назвалі «KaliLaska», але апроч назвы астатняя інфармацыя па-расейску:

– «Ніякіх рухаў у бок белмовы я тут ня бачу – тут толькі працяг дзяржаўнага трэнду, на жаль: як гарэлка «Сяброўка» ці хлеб «Старажоўскі». Прыгледзьцеся ў краме да этыкетак – там паўсюль такая нягеглая білінгва, прычым беларуская мова выглядае як экзотыка для турыстаў».

– «Каліласка» – зь мясцовай гаворкі папуасаў, а «Благотворительный магазин» – на чалавечаскам языке. Папуасаў амаль што не засталося, а нармальныя людзі словаў «дабрачынная крама» не зразумелі б».

Памятаю тое незвычайнае адчуваньне, калі ў 1989 людзі прыйшлі на стадыён «Дынама» на мітынг да ўгодкаў БНР. Упершыню я чуў як мноства людзей прамаўляюць беларускія словы. Не ў школе на ўроку, не на сустрэчы зь пісьменьнікам, не ў тэлевізары, а проста на двары.

Словаў было няшмат. У асноўным «Жыве Беларусь!». Адчуваньне цуду, нібы мроя матэрыялізавалася, і тое, пра што ты марыў падлеткам, адбываецца проста тут.

Я разумеў, што словы «Жыве Беларусь!» для большасьці проста код, значок. І што прыйшлі яны ня столькі дзеля ўшанаваньня БНР, пра якую мала хто ведаў у прынцыпе. Прыйшлі прадэманстраваць, што хочуць пераменаў, што абрыдла палітыка партыі.

Але ці не галоўны маркер найноўшай гісторыі Беларусі быў створаны: беларуская мова – апазыцыйная.

Ад Сашы Кулінковіча, ды ад многіх іншых музыкантаў я чуў пра тое, што калі яны пераходзілі з расейскай на беларускую, іх вінавацілі ў каньюнктуры: вам выгадней быць апазыцыйнымі. То бок, па-расейску – здраднік, а па-беларуску – каньюнктуршчык. «А я проста адчуваю ўнутраную патрэбу, разумееш, словы самі неяк нараджаюцца», – казаў Саша.

А я падумаў, во дажыліся – беларуская мова можа быць ня толькі сувэнірнай, а нават каньюнктурнай, то бок выгоднай! :)

І мне ў прынцыпе важна, што зьявілася незалежная ініцыятыва пад назвай «KaliLaska». Праз пакліканьне сэрца, ці халодны разьлік – для мяне не прынцыпова, бо назва працуе на тую маю юначую мрою пра пашырэньне беларускага ў Беларусі.

Я разумею, што беларуская мова проста як сродак камунікацыі пакуль застаецца толькі ў закрытых сяброўскіх ці працоўных асяродках. Больш за тое, беларуская мова правакуе на стварэньне загадак, часам блізкіх да анэкдоту:

Dzmitry Zhylinsky Не магу проста галавой сваёй, матрыцаю сваёй суаднесьці аднапольле і беларускую мову.

Dzmitry Halko Гэта толькі беларуская мова, на ваш погляд, несумяшчальная з аднаполымі шлюбамі ці яшчэ якія ёсьць?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG