Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян пагражае Сэулу за санкцыі ААН


Запуск паўночнакарэйскай ракеты
Запуск паўночнакарэйскай ракеты

КДНР прыгразіла Паўднёвай Карэі «фізычнымі контрмерамі».

Такія заявы прадстаўнікоў Паўночнай Карэі прагучалі пасьля таго, як на гэтым тыдні Рада Бясьпекі ААН ухваліла рэзэюцыю, якая асуджае запуск паўночнакарэйскіх ракетаў у космас, а таксама накладае на Пхэньян дадатковыя санкцыі.

Раней Паўночная Карэя абвясьціла, што будзе запускаць болей ракетаў у космас і надалей ладзіць ядзерныя выпрабаваньні. Такія дзеяньні «будуць накіраваныя супраць нашага заклятага ворага, Злучаных Штатаў», паведамляе інфармацыйнае агенцтва ЦТАК са спасылкай на Нацыяльную камісію абароны КНДР.

Кітай праз свае СМІ заявіў, што скароціць дапамогу Паўночнай Карэі, калі гэтая краіна зладзіць яшчэ адно выпрабаваньне.

Прадстаўнік кітайскага МЗС заявіў, што пяцібаковыя перамовы па праблеме ядзернай праграмы Паўночнай Карэі павіныя аднавіцца неадкладна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG