Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту ў Азэрбайджане: спалілі гатэль і рэзыдэнцыю губэрнатара


У Ісмаілінскім раёне Азэрбайджану прайшла акцыя пратэсту, удзельнікі якой падпалілі аўтамабілі, гатэль «Чыраг» і рэзыдэнцыю мясцовага губэрнатара.

Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі мясцовага губэрнатара Нізамі Алекпэрава.

Хваляваньні пачаліся пасьля таго, як уладальнік гатэлю «Чыраг» Эміль Шахмандараў патрапіў у аўтамбільную аварыю. Карэспандэнты Свабоды перадаюць, што раней улады праігнаравалі неаднаразовыя заклікі мясовых жыхароў зачыніць гэты гатэль, бо ў ім месьціўся бардэль.

Гэта другая буйная акцыя пратэсту ў Азэрбайджане за тыдзень.

19 студзеня адбылася сутычка паміж паліцыяй і гандлярамі, якія заблякавалі шашу на знак пратэсту супраць падвышэньня арэнднай платы ў буйных гандлёвых цэнтрах краіны.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG