Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:54 ]  Арнольд Шварцнэгэр -- кандыдат у губэрнатары


ЛОС-АНДЖЭЛЕС. Актор Галівуду Арнольд Шварцнэгэр, супэрзорка, вядомы па фільму “Тэрмінатар” ды іншых, паведаміў, што падасьць сваю кандыдатуру на выбары губэрнатара штату Каліфорнія. Шварцнэгэр, які нарадзіўся у Аўстрыі, бярэ удзел у палітыцы ЗША – ён сябра партыі рэспубліканцаў. Арнольд Шварцнэгэр, калі вырашаў удзельнічаць у выбарах, патлумачыў: “Я атрымаў усй магчымасьці, дзякуючы Амэрыцы. Я прыехаў з пустымі кішэнямі, але поўны мараў і жаданьня посьпеху. Але з тымі магчымасьцямі, якія дае Амэрыка, я дасягнуў посьпеху. І я хачу, каб кожнаму гэта было даступна. Таму мы павінны зрабіць Каліфорнію тым, чым яна некалі была. ” Шварцнэгэр заявіў, што будзе дамагацца выгнаньня цяперашняга губэрнатара штату, Грэя Дэвіса, які “разбурае Каліфорнію.” Больш мільёну выбаршчыкаў Каліфорніі падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнямі пазачарговых адмысловых выбараў, каб зьмясьціць з пасады ранейшага губэрнатара, сябра партыю дэмакратаў. Ён абвіначваецца у няўдалым кіраваньні штатам, якое прывяло да фінансавага дэфіцыту.
XS
SM
MD
LG