Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дажылі да чацьверка — зь Сяргеем Балахонавым


Выступае Сяргей Балахонаў
Выступае Сяргей Балахонаў

Гомельскае таварыства беларускай мовы зладзіла 13 сьнежня творчую вечарыну з таленавітым празаікам, паэтам і перакладчыкам Сяргеем Балахонавым.

Актывісты таварыства прадставілі Сяргея яшчэ й як найпершага постмадэрніста Гомеля, цудоўнага містыфікатара. А пачалася вечарына з вакалу Сяргея — песьні што запала яму ў душу дзесяць зь лішкам гадоў таму. Прысьвячалася песьня лісту нявернай сяброўкі да маладога канвойнага.

Творча пераасэнсаваў паэт і песьню з кінафільму «Дажывем да панядзелка», напісаў да яе словы й прасьпяваў прысутным:

Мабыць, час прысьпеў замоўкнуць,
Толькі крыўдна мне за родны кут.
Я пяю, усеўшыся на покуць:
«Ангелы здесь больше не живут».

Балахонаў багата жартаваў, адказваў на пытаньні, чытаў свае вершы.

Па дакумэнтах Сяргей Балахонаў нарадзіўся ў Гомелі ў 1977 годзе, хаця насамрэч — у вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Настаўнічаў, служыў у войску. Цяпер таксама настаўнічае. І піша. У сваім блогу таксама. Аўтар зборніка прозы «Імя грушы». Па сакрэце паведаміў, што ў выдавецтве «Логвінаў» рыхтуецца пабачыць сьвет ягоная новая кніга.

«Як добра было, калі б гэта здарылася да Новага году», — з надзеяй кажа Сяргей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG