Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 сьнежня — аўтограф-сэсія Краўцэвіча і Гардзіёнка


У менскай кнігарні «Кніжны салён» адбудзецца сустрэча з гісторыкам Алесем Краўцэвічам і мастаком Ігарам Гардзіёнкам.

Гістарычны нарыс прысьвечаны вялікаму князю Гедыміну. Сёньня стала вядома, што за гэтую кнігу Алесь Краўцэвіч атрымаў прэмію імя Францішка Багушэвіча.

«Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі» — другая кніга ў сэрыі «Жыцьцяпісы вялікіх князёў літоўскіх».

Раней сьвет пабачыла выданьне «Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства». Наступны нарыс — «Ад Войшалка да Віценя. Выпрабаваньне на трываласьць».

Аўтограф-сэсія пачнецца а 18-й гадзіне ў кнігарні «Кніжны салён» (вул. Калініна, 5)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG