Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпіс Трубяцкой» падтрымае Бяляцкага


Падчас канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» у Маскве 8 снежня пройдзе акцыя Amnesty International у абарону праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года, і яшчэ чацьвярых палітвязьняў з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША. Пра гэта паведамляе сайт гурта.

Гэтая акцыя адбудзецца ў межах Міжнароднага маратону па напісаньні лістоў Amnesty International, у якім удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва ўсім сьвеце.

Напісаць ліст у абарону Алеся Бяляцкага кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, а таксама выступіць у падтрымку іранскай праваабаронцы Наргез Махамадзі, актывістаў суданскага моладзевага руху «Гірыфна», вязьня Гуантанама Хусэйна Альмэрфэдзі і асуджанага на сьмерць тайваньца Чыоў Хо-Шуня можна будзе да і пасьля канцэрту ў фае маскоўскага Live Music Hall.

3 сьнежня пад такім лістом падпісаўся Барыс Грабеншчыкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG