Паводле ягоных словаў, адбылося даволі дзіўнае супадзеньне. Падатковая камісія пачала правяраць прыватную камісійную краму, дзе Марголін працуе бухгалтарам на чвэрць стаўкі, адразу на наступны дзень пасьля яго рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.
«Знайшлі пэўныя фармальныя прычэпкі, якія пры жаданьні заўжды можна знайсьці ў любой фірме. І аштрафавалі. Я з павагай стаўлюся да працы фінансавай міліцыі. Але правяраць тры месяцы краму, у якой толькі два супрацоўнікі, усё ж унікальная справа. І га мой погляд, яна зьвязана выключна з маёй палітычнай пазыцыяй».