панядзелак, 24 лістапада 2014, Менск 20:29

УСЕ НАВІНЫ / Людзі

Ліпковіч: «Няма габрэяў — няма антысэмітызму»

9 лістапада — міжнародны дзень барацьбы з фашызмам і антсэмітызмам.

x
Ахвярамі генацыду габрэйскага народу, зьдзесьненага нацыстамі, сталі шэсьць мільёнаў габрэяў па ўсёй Эўропе. У Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Нямеччыне, Канадзе, Ізраілі і яшчэ дзясятку краінаў адмаўленьне Халакосту, а таксама памяньшэньне ці апраўданьне яго зьяўляецца крымінальным злачынствам.

У Беларусі падчас халакосту загінула да 80 працэнтаў габрэйскага насельніцтва: ад 600 да 800 тысяч чалавек. Ці актуальная для нас гэтая міжнародная дата? Ці ёсьць у нас антысэмітызм?

«Які гэты дзень для нас? — сам сабе задае пытаньне Кузьма Казак, дасьледчык гісторыі Другой сусьветнай вайны, дырэктар Гістарычнай майстэрні. — Гэта толькі маленькая кропка. Усяго невялікая колькасьць гісторыкаў, грамадзкіх установаў нагадваюць сёньня Беларусі пра тое, што было, здаецца, далёка. Але гэта вельмі блізка да нас, мае дачыненьні і да нашай гісторыі і да сёньняшняга дня. Што мы бачым у 1938 годзе? Зьяўляецца варожасьць, шуканьне ворагаў, вызначэньне гэтага ворагу. І гэта стала катастрофай — Галакостам».

«Барацьба з фашызмам дагэтуль актуальная, — упэўнены публіцыст і блогер Яўген Ліпковіч. — Заўжды спакушальна прыбраць тонкую мяжу паміж нацыянальным сацыялізмам і звычайным нацызмам. У нас, у Беларусі, да лёзунгу „кроў ды глеба“ дадаецца яшчэ і „мова“ як неабходны і абавязковы кампанент».

Ліпковіч згадвае шырока вядомае выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра ролю Адольфа Гітлера ў гісторыі Нямеччыны , а таксама ягоныя ж закіды ў бок габрэяў, якія амаль не прывялі да дыпляматычнага скандалу. «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. Страшна было зайсьці, сьвінушнік быў. Гэта быў у асноўным габрэйскі горад, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе жывуць», — сказаў беларускі прэзыдэнт на прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў 12 кастрычніка 2007 году. На гэтыя словы рэзка адрэагаваў тагачасны амбасадар Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е, наўпрост назваўшы такія выказваньня антысэміцкімі. А міністарка замежных справаў Ізраілю Цыпі Ліўні з нагоды словаў Лукашэнкі зьвярнулася да сусьветных лідэраў з патрабаваньнем узяць на сябе адказнасьць за барацьбу супраць антысэмітызму, які падымае «пачварную галаву ў розных частках сьвету».

«Не скажу, што шмат праяваў антысэмітызму. Пішуць на платах, на лаўках. Але ня так, як, напрыклад, у Прыбалтыцы ці ў Францыі нават. Мы ў гэтым сэнсе лепшыя. Але н нельга супакойвацца. Мы мусім быць адзіныя ў гэтым пытаньні. Гэта сур’ёзны дзень», — кажа старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчынаў Леанід Левін.

На прэсавай канферэнцыі 22 кастрычніка ён цьвёрда запэўніў, што антысэмітызму на дзяржаўным узроўні ў Беларусі няма. «Няма габрэеў — няма антысэмітызма, — парыруе Яўген Ліпковіч — На месцы габрэйскіх могілак будуюцца стадыёны, а на магілах малююць свастыкі. У той жа час беларускую пячонку персаджваюць ізраільскаму шпіёну».

Непаліткарэктныя выказваньні вышэйшых дзяржаўных службоўцаў, а таксама бязьдзеяньне праваахоўных органаў у дачыненьні да актаў вандалізму у адносінах да габрэйскіх помнікаў, могілак, або іншай маёмасьці абгрунтавалі ўнясеньне Беларусі ў сьпіс парушальнікаў свабоды веравызнаньня.

Сапраўды, факты вандалізму на могілках, у тым ліку і габрэйскіх, ня рэдкасьць. Сёлета ў ліпені ў Магілёве аблілі фарбай памятны знак «У памяць аб габрэях — ахвярах нацызму», які стаіць на месцы колішняга Магілёўскага гета. Неаднаразова цярпеў ад вандалаў першы і на доўгі час адзіны на тэрыторыі СССР помнік ахвярам Галакосту Яма. Усталяваны яшчэ ў 1947 годзе на месцы менскага гета, ён меў нават надпіс на ідыш.



Да агульнага няшчасьця ахвярамі вандалізму робяцца помнікі ня толькі габрэйскай гісторыі і культуры. Рэгулярна прыходзяць паведамленьні пра вандалізм у Курапатах. Як кажа старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч «У нас ніводзін пагост не застрахаваны ад вандалаў»

У беларуска-нямецкай Гістарычнай майстэрні габрэйская гісторыя дасьледуецца пасьлядоўна. «Сёньня маладыя гісторыкі і настаўнікі гісторыі зьбяруцца ў сярэдняй школе № 133, каб узгадаць падзеі Крыштальнай ночы, — распавядае Казак. — А 10 лістапада пачынаецца падзея, зьвязаная з дэпартацыяй габрэяй зь Нямеччыны. Зусім нядаўна ў гістарычнай майстэрні была адкрытая новая выстава, прысьвечаная як раз гэтай тэме. Гэтая выстава і „наведае“ сярэднюю школу. Заўтра ж маладыя гісторыкі з гістарычнага факультэта БДУ паедуць у мэмарыяльны комплекс Асьвенцым».

Зрухі ёсьць, кажа Кузьма Казак. Найперш яны зьвязаныя з тым, што гісторыяй цікавяцца маладыя людзі. «Галакост — вельмі значнае пытаньне, асабліва для маладых людзей. Яго гісторыя не павінная замяняцца падзеямі толькі Вялікай айчыннай вайны, падзеямі ўнутранага кшталту. Гэты дзень дае магчымасьць па-іншаму паглядзець на гісторыю. Пакуль, на вялікі жаль, у нас у Беларусі вялікая колькасьць вёсак, якія згубілі сваю гісторыю. А яна як раз зьвязаная з гісторыяй габрэйства».

«Вось глядзіце, — распавядае Казак. — у нас на Беларусі вельмі шмат вёсак — гэта былыя габрэйская мястэчкі. Падчас другой сусьветнай вайны яўрэйства было зьнішчанае і зараз у гэтых вёсках не застаецца аніводнай старонкі габрэйскай гісторыі. Гэта вельмі дзіўна. Адна з такіх вёсак — вёска Гарадок Маладэчанскага раёну. Гэта 90 км ад Менску. У самой вёсцы захаваўся будынак сынагогі, габрэйскія могілкі, месца 710 габрэяў з гэтай вёскі. Зараз мы вядзем вялікую працу па расшукваньні дакумантаў. Да росшуку далучылася школа, студэнты ўнівэрсытэта, а таксама грамадзкія ініцыятывы. Мы б вельмі хацелі праз гэты прыклад паказаць тысячам маленькім вёскам у Беларусі, што яны могуць знайсьці не такую даўнюю гісторыю».

«Антысэмітызм пачынаецца там, дзе лічаць габрэеў. Лукашэнка лічыць, што ў ягонай адміінстрацыі два габрэі. Я ўпэўнены, што іншыя хаваюцца», — кажа Яўген Ліпковіч.

Між тым у Беларусі яшчэ прыканцы 60-х гадоў было 150 тысяч габрэяў. А ўжо паводле апошняга перапісу толькі 12 з паловай тысяч жыхароў краіны назвалі сябе габрэямі. Гэта 0, 1% усяго насельніцтва. Пры канцы 19 стагодьдзя, усяго якіх 115 гадоў таму, габрэі ў Беларусі было амаль 14 адсоткаў.

Даведка «Свабоды»

У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году карычневакашульнікі, члены штурмавых атрадаў СА, ініцыявалі масавыя габрэйскія пагромы. Прынамсі 91 чалавек загінуў, сотні і тысячы былі параненыя і зьнявечаныя. Наступным ранкам вуліцы гарадоў Нямеччыны і Аўстрыі пакрылі шклянымі ашкепкамі ад разьбітых вітрынаў крамаў і вокнаў дамоў. Таму ноч, якая лічыцца пачаткам Галакосту, у гісторыі называюць «Крыштальнай» ці «Ноч разьбітых вітрынаў».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Mixacь
09.11.2012 12:41
Вызначана, што антысэмітызм, фашызм, камунізм і другія "ізмы" ёсць вынікам комплексу непаўнавартасьці як на пэрсанальным так і на дзяржаўным ўзроўні. Як правіла, паспяховыя людзі і квітнеючыя дзяржавы на гэтыя "ізмы" не хварэюць.

Імя:: Бенедзікт
09.11.2012 12:43

Маю стойкае ўражаньне, што Ліпковіч - звычайны правакатар.

Імя:: стары Горад:: менск
09.11.2012 13:16
«Барацьба з фашызмам дагэтуль актуальная, — упэўнены публіцыст і блогер Яўген Ліпковіч. — Заўжды спакушальна прыбраць тонкую мяжу паміж нацыянальным сацыялізмам і звычайным нацызмам. У нас, у Беларусі, да лёзунгу „кроў ды глеба“ дадаецца яшчэ і „мова“ як неабходны і абавязковы кампанент».

подла так казаць, брыдка чытаць. Дзяшовенькі такі "блёгер".

Імя:: NYT
09.11.2012 21:18
Ліпковіч - антыбеларусіянст. Вы паглядзіце як ён выступае супраць беларускай мовы. Ліпковіч, мы паважаем тых жыдоў, якія паважаюць нас, беларусаў. Калі ты супраць беларушчыны, то мне ўсё адно якой ты нацыянальнасці. Вось Змітрок Бядуля колькі зрабіў для агульнай беларускай культуры, а што зрабіў Ліпковіч апрача танных правакацый?
Belarus – RFE/RL competition for the best slogan, undated
Настройцеся на Свабоду!

Новыя хвалі Свабоды ад 26 кастрычніка

Адзін з актыўных удзельнікаў пратэстаў супраць вайны ва Ўкраіне сьпявак Андрэй Макарэвіч.

Расейская інтэлігенцыя супраць гвалту і вайны ва Ўкраіне

У Маскве Кангрэс інтэлігенцыі абмяркоўвае рост гвалту ў расейскім грамадзтве, у тым ліку, з-за дзеяньняў Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны. чытаць далей >

УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

БЯЗ ЧАРКІ І СКВАРКІ

Выраб аліўкавага алею ў Харватыі.

Тры найлепшыя алеі для салаты

Для салаты я рэкамэндую льняны, канапляны і аліўкавы алей. чытаць далей >

ВАРТА
Дзяніс Бурко

Чытайце на відэа!

Мы, плятформа «Litara-A», распачалі флэш-моб у падтрымку сусьветнай літаратуры. Цяпер у цэлым сьвеце чытаць кнігі — клясыку ці нават мадэрновую літаратуру — стала непапулярна. чытаць далей >

справаводства па-беларуску

Як зь беларускай мовай у БАТЭ і менскага «Дынама»?

Ігар Случак піша аб сытуацыі зь беларускай мовай у футбольных клюбах, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных турнірах. чытаць далей >

іншыя выпускі
Прадай бараду
Прадай бараду. Мова

Відэа Па-беларуску — картопы, па-руску — бульба

У новым выпуск перадачы «Прадай бараду» Андрусь Такінданг распавядае пра стаўленьне беларусаў да мовы і пра канфуз, які адбыўся зь яго сябрам у вёсцы. чытаць далей >

іншыя выпускі
Berlin Wall Crumbles 1989

Відэа Наколькі крах камунізму быў перадвызначаны?

Гэты выпуск «Зоны Свабоды» перадачы прысьвечаны 25-й гадавіне падзеньня Бэрлінскага муру чытаць далей >

іншыя публікацыі
Цуды і дзівосы Беларусі
Малюнак: Павел Татарнікаў (с) 2014

Альгерд Бахарэвіч: Хутка-смачна

Хадун – гэта тожа-хот-дог, і златка – тожа-піца. Ідэальны пачастунак для тожа-беларусаў. Хутка-смачна – гэта насамрэч вельмі патрыятычна. Хутка-смачна – гэта па-нашаму. А тое, што па-нашаму, кепскім быць ня можа. чытаць далей >

Свабода ў турмах
Прарасейскі сэпаратыст у двары турмы строгага рэжыму ў Данецку

Мультымэдыі  «У нашу мужчынскую камэру апалчэнцы кінулі згвалтаваную імі дзяўчыну»

Што такое вязьніца ў ваенны час, чым адрозьніваецца турэмнае зьняволеньне ад ваеннага палону? чытаць далей >

ПАДАРОЖЖЫ СВАБОДЫ

Фотагалерэя У Красным быў адзін касьцёл, шэсьць бардэляў і два канцлягеры

​Некалі мястэчка Краснае можна было назваць каталіцкай сталіцай. Шматлікія каталікі з адміністратыўнай сталіцы ехалі ў гэтае паселішча ў Маладэчанскім раёне, бо толькі тут дзейнічаў адзіны рымска-каталіцкі касьцёл на ўсё навакольле. чытаць далей >

ПА-БЕЛАРУСКУ ЗЬ ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ

Аўдыёслайды Як дэсаветызаваць назвы менскіх вуліцаў і пляцаў?

У пачатку 90-х Вінцук Вячорка ўваходзіў у Камісію па перайменаваньнях вуліцаў пры Менгарвыканкаме. Мэта камісіі была вярнуць гарадзкому асяродзьдзю беларускія імёны. чытаць далей >