Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 11 расейскіх шпіёнаў злоўленыя ў ЗША


Абвінавачаньні выстаўленыя 11-ці падазраваным ва ўдзеле ў групоўцы, якая супрацоўнічала з расейскімі выведнымі і вайсковымі ўстановамі.

Паводле зьвестак пракуратуры Нью-Ёрку, гэтая група займалася незаконным экспартам электронікі, якая можа быць выкарыстаная ў вайсковых сыстэмах. Экспарт такой прадукцыі знаходзіцца ў ЗША пад жорсткім дзяржаўным кантролем. Паведамляецца, што мова ідзе пра дэталі, якія могуць быць выкарыстаныя ў вайсковых сыстэмах сачэньня, навядзеньня і сувязі.

Незаконны экспарт электронікі адбываўся на працягу некалькіх гадоў пры пасярэдніцтве амэрыканскай і расейскай кампаніяў.

Сярод абвінавачаных – грамадзяне ЗША расейскага паходжаньня. Ім пагражаюць доўгія турэмныя тэрміны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG