серада, 22 траўня 2013, Менск 10:06

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Валер Булгакаў арыштаваны і адпушчаны

Ён быў затрыманы на прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі».

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Рэдактара «Arche» Валера Булгакава чакае суд па адмінстратыўным артыкуле «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць», на якім вырашыцца пытанне пра штраф і канфіскацыю кніг.

Галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што яго адпусьцілі, што там, дзе яго трымалі, знаходзіліся, акрамя іншых, два супрацоўнікі КДБ.

Раней мы паведамлялі, што была арыштаваная ўся кніжная прадукцыя.

Паводле відавочцаў, невядомыя зрабілі кантрольны закуп кнігі, пасля чаго ўвайшла міліцыя, і Булгакава затрымалі.

Прэзентацыя адбывалася ў Горадні ў памяшканьні па вуліцы Будзёнага, 48а.

Відавочца затрыманьня Валера Булгакава гарадзенскі грамадзкі актывіст Эдуард Дмухоўскі распавёў «Свабодзе»:

«Адбывалася прэзэнтацыя кнігі „Саветызацыя Заходняй Беларусі“ і прэзэнтацыя новых выданьняў часопіса „Arche“. А акцыя міліцыі з падатковай інспэкцыяй была падрыхтавана загадзя. Бо там прыйшлі людзі, зрабілі кантрольную закупку, і калі мерапрыемства заканчвалася, зьявіліся міліцыянты. І падаткавікі ўжо ў адкрытую сталі патрабаваць ад Валера дакумэнты і пытацца, на якой падставе ён распаўсюджвае тут гэтую літаратуру. Ну, і пасьля яны загрузілі ўсю літаратуру, якую ён прывёз, у аўтамабіль, на якім яны прыехалі. Валера таксама пасадзілі ў аўто і сказалі, што павезьлі ў падатковую. Мы падумалі, што лягічна, у падатковую Ленінскага раёну. Мы падышлі да будынку, але там сьвятла няма. Дзе ён знаходзіцца, сказаць на гэты момант ня можам. Тэлефон у яго адключаны».

Жонка Валера Булгакава сказала карэспандэнту Свабоды, што пра затрыманьне даведалася ад сяброў.

Чытайце таксама

Фотагалерэя Сучасныя споведзі пра часы і сябе — у Начы

Калі збочыць ад Беражка — станцыі на чыгунцы — ды прайсьці пару-тройку кілямэтраў паўз хваёвы лес з духмяным паветрам, тут усё і «нача-наецца». Апошняе слоўца любяць паўтараць мясцовыя — тры сотні жыхароў вёскі Нача, што на Крупаўшчыне. Крыху ніжэй, у даліне — роўны шэраг домікаў з аднолькавымі ружовымі дахамі ды вежай МТС. Такі фасад аднайменнага аграгарадка. >>>

«Спрадвечную вясковую культуру страцілі, а гарадзкой — не набылі»

«Паштовая скрынка 111» — агляд лістоў слухачоў Свабоды. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Кутузаў Горад:: Смаргонь
14.09.2012 21:36
Разумеюць, гады, што друкаванае слова - моцная і "доўгаграючая" зброя, таму і палююць ўжо на выдаўцоў. Усё гэта - працяг барацьбы антынароднай антынацыянальнай т.зв. улады з іншадумствам, з гісторыяй, з беларускасьцю. Ганьба гэтаму рэжыму! Павага і пашана сапраўдным сынам Беларусі, такім, як Валер Булгакаў! Трымайся, дружа! Моцы табе і далейшых посьпехаў!
Адказаць

Імя:: Паўлюк Горад:: Койданава
14.09.2012 23:55
Гэта працяг усё той жа антыбеларускай палітыкі Мураўёва-вешальніка (які прадстаўляў інтарэсы Расеі), які адкрыта казаў: "Белорусский язык необходимо свести на нет, иначе он будет инспирировать мысли о национальной суверенности белорусов".
Мясцовы прыслужнік Расеі пасьпяхова працягвае злачынную лінію Мураўёва. Акупанты разумеюць, што без зьнішчэньня беларускай мовы, беларускай культуры, беларускай сымболікі, зьнішчыць саму Беларусь і яе Незалежнасьць не атрамаецца.
Ідзе адкрытая цывілізацыйная вайна супраць нашай шматвекавой гісторыі, культуры, мовы. І робіцца гэта рукамі прадажнай лысай марыянеткі, якая пляша пад дудку фашысцкай крэмлёўскай мафіі.

Далоў акупантаў! Слава Беларусі! Слава Героям!

Імя:: Nikalaichyk Горад:: Менск
14.09.2012 21:44
Лепшай рэкламы для кнігі і не прыдумаць)))

Імя:: Zaic Горад:: Mensk
14.09.2012 22:46
Як жа гэта ўсё стаміла (( Як жа хочацца жыць іначай...
Адказаць

Імя:: Lis
14.09.2012 23:45
І мяне стаміў гэты продаж кніг без падаткаў...
Адказаць

Імя:: А
15.09.2012 01:17
А продаж, без падаткаў, праз РПЦ алькаголя і тытуню - цябе не стаміў?
Адказаць

Імя:: Вінцэнт Горад:: Слонім
15.09.2012 09:01
Цікава, няўжо НЕЗРАЗУМЕЛА здавалася б зусім ЭЛЕМЕНТАРНАЕ, што той, хто ў ПРЫНЦЫПЕ плаціць падаткі гэтай так званай "УЛАДЗЕ" ў нашай краіне, яе ФАКТЫЧНА падтрымлівае і напрамую ФІНАНСУЕ?!
Адказаць

Імя:: Nia Lis Горад:: Менск
15.09.2012 09:36
Адразу падумала, што Вы самы законапаслухмяны грамадзянін Беларусі.

Імя:: Ананім
14.09.2012 23:32
Почему было не воспользоваться опытом отмазок РПЦ - типа, дарить книги (в ответ на соответствующее благотворительное пожертвование!) - ну или как-то от продаж уйти?
Адказаць

Імя:: Вінцэнт Горад:: Слонім
15.09.2012 09:33
Схавацца ў бульбу?!

Імя:: Мікола Горад:: Варшава
15.09.2012 09:45
У акупантаў усё беларускае пад забаронай...
Таму не трэба драмаць і гатаваць гэтую банду пад судовы пераслед і люстрацыі. У гэтай справе павінен удзельнічаць кожны беларус. Пад ляжачы камень вада не цячэ...

Імя:: беларуска Горад:: Гародня
15.09.2012 10:16
тэндэнцыя звязана з гродназнаўствам, а зацікаўлены ні на што акрамя паскудства не здольны гродзенскі гістфак.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

«Эўрабачаньне». PS

Скандалы і жарсьці вакол вынікаў песеннага конкурсу «Эўрабачаньня»... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

22 траўня 1945 пад Гамбургам арыштаваны Гімлер

Ён любіў сваю дачку, лічыў сябе рамантыкам, цікавіўся ісламам, быў прыхільнікам палігаміі і запомніўся «калегам» як спэцыяліст, які можа даступна патлумачыць усё на сьвеце. Патлумачыць і апраўдаць. >>>

Віталь Цыганкоў

Спыніць бойку манашак

«Няўжо адзінае месца, дзе вы можаце быць салідарнымі, – гэта турма?» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ