Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сяргея Каваленкі ў калёніі зьнікла торба з асабістымі рэчамі


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Пра тое, што торбы з асабістымі рэчамі няма, вязень Магілёўскай калёніі Сяргей Каваленка даведаўся, калі выйшаў з мэдычнай часткі, дзе цягам больш як двух тыдняў праходзіў курс лячэньня.

«Учора Сяргей пазваніў і расказаў, што застаўся зусім без асабістых рэчаў. Крадзеж гэта ці што іншае, ён пакуль ня ведае. Красьці ў вязьняў у калёніі лічыцца вельмі дрэнным учынкам, а што яшчэ можа быць? Толькі нейкая правакацыя», — мяркуе жонка палітвязьня Алена Каваленка.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка адбывае ў Магілёўскай калёніі два гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця «хатняй хіміі», атрыманай пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. У калёніі Сяргея Каваленку некалькі разоў каралі карцэрам. У прыватнасьці, напярэдадні зьмяшчэньня ў мэдычную частку ён адбыў у карцэры больш за два тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG