Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НІСЭПД: Рэйтынг Лукашэнкі — 30%

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў апублікаваў вынікі чэрвеньскага апытаньня грамадзкай думкі.

«Калі б заўтра зноў адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі, за каго б Вы прагаласавалі?» Прозьвішча кіраўніка дзяржавы паказалі 29.7% рэспандэнтаў

Такім чынам, рост рэйтынгу «адзінага беларускага палітыка», зьвязанай са стабілізацыяй эканамічнай сітуацыі ў краіне, спыніўся і намеціўся зваротны працэс«, — камэнтуюць вынікі апытаньня экспэрты НІСЭПД.

«У чэрвені электаральны рэйтынг Лукашэнкі вярнуўся да свайго значэньня гадавой даўніны, гэта значыць, ўзровень гатоўнасьці галасаваць за кіраўніка дзяржавы ва ўмовах стабільнасьці такі ж, як і год назад у актыўную фазу крызісу».


Мусіенка: «Жыцьцё беларусаў адбываецца неяк асобна ад рэйтынгу НІСЭПД»


Кіраўнік аналітычнага цэнтру ЕсооМ, праўладны палітоляг Сяргей Мусіенка сказаў «Свабодзе», што ён скептычна ставіцца да гэтых дадзеных:

Сяргей Мусіенка
Сяргей Мусіенка
«Сацыяльнае жыцьцё беларусаў адбываецца неяк асобна ад рэйтынгу НІСЭПД. Паглядзіце, расьце таваразварот з Расеяй, Літвою, нават з Польшчай. А кажуць — няма руху наперад. Які рух? Мы дамагліся такой цаны на расейскі газ, ад якой усе нашы краіны-суседкі проста ў шоку. Нават неяк няёмка за гэта перад літоўцамі і братамі-ўкраінцамі. Калі я летам знаходзіўся ў Кіеве, дык галоўнае, пра што там казалі: у вас жа такі танны газ. Вось гэта і ёсьць рух наперад. І рэйтынг у прэзыдэнта абсалютна іншы, вядома.

Я ніколі сур’ёзна ня стаўлюся да рэйтынгу НІСЭПД. Людзі апытваюць самі сябе альбо блізкае сваё кола і трансьлюць гэтыя меркаваньні. У іх іншыя задачы».



Нікалюк: «Мы ўваходзім у глябальна новую сытуацыю»


Палітоляг Сяргей Нікалюк кажа, што новыя дадзеныя сацыёлягаў пацьвярджаюць ягоную думку пра надыход прынцыпова новай сытуацыі ў Беларусі:

«Я лічу, што менавіта цяпер Беларусь уступае ў новы этап свайго разьвіцьця. Дагэтуль быў стары этап, які характарызаваўся даволі ўстойлівым ростам прыбыткаў насельніцтва. Там былі свае хвалі — калісьці болей, калісьці меней, але рост быў. Пра гэта напісана і ў вядомым мэмарандуме Ўсясьветнага банку. Толькі там эканамісты, як гэта звычайна і робіцца, разважаюць не пра прыбыткі насельніцтва, а пра рост эканомікі. Яны адзначаюць, што тыя прынцыпы, на якіх раней расла беларуская эканоміка, ужо вычарпаныя. І рост скончыўся.

Ужо перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году ўлады фактычна разбурылі эканоміку. І нас ад каляпсу выратавала расейская дапамога. А рэйтынг Лукашэнкі наўпрост зьвязаны з прыбыткамі людзей. Перад тымі выбарамі прыбыткі павялічыліся, і рэйтынг узрос да 53%. Пасьля выбараў, так бывае заўжды, ён зваліўся да 42%. А потым пачаўся абвал, і ў верасьні 2011 году рэйтынг складаў толькі 20,5%. Напрыканцы мінулага году адбылася пэўная стабілізацыя эканомікі. І пачаўся зноў рост, зафіксаваны ў сьнежні 2011 і сакавіку 2012 гадоў. А вось у чэрвені ён зноў прапаў. Чаму? Я лічу, што адбіваецца вось гэтая глябальная сытуацыя, калі ва ўладаў ужо больш няма рэсурсаў для ўстойлівага росту прыбыткаў насельніцтва. Мы выйшлі на такое хісткае плято, дзе ў любы момант магчымыя пэўныя нюансы. У нас жа як? Узрасьце цана грэчкі — рэйтынг валіцца на 4–5%, дададуць пэнсію — расьце на некалькі пунктаў. Але цяпер усё гэта адбываецца ў межах адной глябальнай тэндэнцыі А яе сэнс у тым, з майго пункту гледжаньня, што прыбыткі насельніцтва ўстойліва расьці больш ня будуць. І гэта створыць прынцыпова новую сацыяльную і палітычную сытуацыю. Тут шмат будзе залежаць ад зьнешняга кантэксту — як будзе з усясьветным крызісам, дапамогай з Расеі. Але глябальна мы ўваходзім у новую сытуацыю».


Сасноў: «У людзей няма ўпэўненасьці ў заўтрашнім дне»


Аляксандар Сасноў
Аляксандар Сасноў
Незалежны сацыёляг Аляксандар Сасноў, камэнтуючы для «Свабоды» падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі, кажа, што тут ёсьць некалькі складнікаў: «Па-першае, тое, што эканамічнае становішча ў краіне трохі выправілася, гэта так. І ў адпаведнасьці з гэтым рэйтынг Лукашэнкі павінны быў некалькі ўзьняцца. Аднак гэтага не атрымалася. Справа ў тым, што ёсьць пэўная няўпэўненасьць у насельніцтва, што далей жыцьцё стане лепшым. Да таго ж на многіх прадпрыемствах сытуацыя дагэтуль нявызначаная — невядома, што тут будзе праз месяц, квартал. Абяцаньні, што будзе 500-даляравы заробак, не паўсюдна выкананыя. Ды людзі яшчэ добра памятаюць, што атрымалася пасьля таго як дасягнулі 500 даляраў напрыканцы 2010 году. Вось гэта няўпэўненасьць і падштурхоўвае частцы насельніцтва адмовіць у даверы лідэру.

Па-другое, адчуваецца стомленасьць насельніцтва ад таго, што краінай доўгі час кіруюць адны і тыя ж людзі.

Па-трэцяе, самаўпраўства сілавых структур у краіне, як кажуць, дастала ўжо шмат каго. І яно таксама зрабіла свой нэгатыўны ўплыў на рэйтынг Лукашэнкі. Яны робяць, што хочуць і ніякіх законаў для сілавікоў не існуе».










На Ваш погляд, на каго, перш за ўсё, абапіраецца прэзыдэнт Лукашэнка?",% (Магчымы больш за адзін адказ)











Працяг тэмы — пазьней на сайце Свабоды
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG