Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Відзьмо-невідзьмо» адродзіцца на «Белсаце»


Сяргей Філімонаў, вядучы перадачы «Відзьмо-невідзьмо»
Сяргей Філімонаў, вядучы перадачы «Відзьмо-невідзьмо»

Культавая перадача 90-2000-х гг «Відзьмо-невідзьмо» аднаўляецца на «Белсаце». Праграма пачне выходзіць зь верасьня ў кожны аўторак.

Праграма паўстала ў 1992 г. Да 2002 г. выходзіла на БТ, затым да ліпеня 2011 г. — на СТВ.


Нязьменны вядучы перадачы Сяргей Філімонаў пракамэнтаваў прычыны сыходу зь дзяржаўных каналаў:

«Мне цікава, што адбываецца з культурамі Усходу, Поўначы, Поўдня, а ня толькі Захаду, мяне захапляе музыка, кiно, творчасьць, увогуле… мне падабаецца „амэрыканшчына“, „афрыканшчына“ ды „японшчына“… Але зьдзiўляюць дуркаватыя загады не паказваць на беларускiм тэлебачаньні пра „розную амэрыканшчыну“, пра Захад, пра „чужую“ культуру».

Сярод прычынаў канфлікту з СТВ — беларуская мова:

«Думаеце, прыемна пачуць ад уплывовых чыноўнiкаў прыкладна наступнае: „Ну что вы привязались к этой белорусской мове, переходите на русскую, сразу друзей у вас станет больше…“ Я рабіў выгляд, што мне ўсё адно, але праграму запіхвалі кудысь папоўначы, у нязручны для гледачоў дзень, асабліва часта яна выходзіла ў эфір пасьля нейкіх позьніх хакейных трансьляцыяў…Урэшце, з намі проста без усялякіх тлумачэньняў зь ліпеня 2011-га не працягнулі кантракту» — гаворыць Філімонаў у інтэрвію прэс-службе Белсату.

«Відзьмо-невідзьмо» ад 1992 выходзіць на беларускай мове. За гэты час перадача стала культавай для пакаленьня беларусаў. У праграме абмяркоўваецца арт-гаўз, кіно, поп-культура ды сучаснае мастацтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG