Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску забаранілі пікет салідарнасьці з Алесем Бяляцкім


Акцыя была заплянавана на 4 жніўня – год таму ў гэты дзень кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” быў арыштаваны.

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Віктар Галанаў паведаміў праваабаронцам, што іх заяўку не задаволілі. Маўляў, заяўнікі не заключылі дамоваў на абслугоўваньне мерапрыемства з аддзелам унутраных спраў, гарадзкой цэнтральнай паліклінікай і прадпрыемствам “Віцебская жыльлёва-камунальная гаспадарка”.

Патрабаваньне заключаць дамовы з камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыянтамі для атрыманьня дазволу на масавыя мерапрыемствы зьявілася ў 2009 годзе, калі Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэньне №881 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску”. Ад дня прыняцьця гэтага рашэньня мясцовыя ўлады не дазволілі ніводнай акцыі, хаця віцебскія актывісты спрабавалі гэтага дамагчыся нават праз суды.

Раней у правядзеньні аналягічных акцый салідарнасьці з Алесем Бяляцкім было адмоўлена уладамі ў Баранавічах. Мазыры й іншых гарадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG