Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі з калёніі працягвае вывучаць свой радавод


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

З ліста дамоў старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага ягоная жонка Натальля Пінчук зрабіла выснову, што і ў калёніі яе муж не згубіў прагі да вывучэньня сямейных каранёў, і нават адтуль прымае пэўныя захады.

«Ён выяўляе сябе як чалавек, які заўсёды цікавіўся гісторыяй, і ня толькі гісторыя Беларусі, але і сваёй сям’і ды сваякоў. Вось ён называе мне расейскі сайт, дзе можна удакладніць дадзеныя пра ўсіх, хто быў узнагароджаны падчас Айчыннай вайны. Ён просіць паглядзець зьвесткі і пра майго бацьку, які прайшоў вайну ад пачатку да канца, і пра сваіх дзядоў: Бяляцкага Ўсьціна Архіпавіча і Кавальчука Аляксандра Барысавіча», — распавяла Натальля Пінчук.

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў. Палітвязень у судзе заяўляў, што усе атрыманыя з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій. Адбывае пакараньне Бяляцкі ў Бабруйскай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG